Вялікія Бялевічы
вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Бяле́вічы[1] (трансліт.: Vialikija Bialievičy, руск.: Великие Белевичи) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета.
Размешчана за 46 км на паўднёвы захад ад Магілёва і за 7 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На поўначы цячэ рака Чыстая Рэчка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Семукачы, Заброддзе і далей па шашы Бабруйск — Магілёў[2].
Remove ads
Гісторыя
За 1,5 км на захад ад вёскі, на левым беразе ракі Друць, знаходзіцца старажытны курганны могільнік (24 насыпы), які сведчыць пра засяленне гэтых месцаў у далёкай старажытнасці[2].
Вялікае Княства Літоўскае
Паводле рукапісных крыніц, вёска вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVI стагоддзя. У 1566 годзе — сяло Былевічы ў Магілёўскай воласці Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, у часовым валоданні шляхціца. У 1580 годзе — сяло Бяловічы ў Магілёўскай воласці-старостве, аддадзенае ў пажыццёвае валоданне памешчыку[2].
Пад уладай Расійскай імперыі
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1777 годзе — сяло Вялікія Бялевічы ў Старабыхаўскім павеце, у 1784 годзе — у Быхаўскім павеце[2]. У 1858 годзе мелася карчма, уласнасць памешчыка. Частка вяскоўцаў займалася калёсным, сталярным, бандарным, адыходным і кравецкім промысламі.
У 1883 годзе на сродкі сялян адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. Дзейнічалі хлебазапасны магазін і два піцейныя дамы. У 1905 годзе адкрыта казённая вінная крама[2]. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школа[3].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.
На базе дарэвалюцыйнай школы створана працоўная школа І ступені, якой у 1924 годзе быў перададзены нацыяналізаваны будынак. У 1925 годзе ў школе навучалася 60 вучняў. У тым жа годзе адкрыта хата-чытальня[2].
З 17 ліпеня 1924 года — у Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года — у Магілёўскай вобласці. З 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 года — цэнтр Вялікабялевіцкага сельсавета. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У гэты час у ёй дзейнічала камсамольская падпольная арганізацыя. У чэрвені 1942 года партызаны 121-га партызанскага атрада[4] разграмілі валасное ўпраўленне акупантаў. У вёсцы і наваколлі некаторы час базіраваліся 113-ы партызанскі атрад (са студзеня 1944 года — полк) Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы і Магілёўскі падпольны райкам КП(б)Б. У верасні 1943 года гітлераўцы спалілі 128 двароў і загубілі 16 жыхароў. На фронце загінулі 49 вяскоўцаў. У памяць пра іх у цэнтры вёскі пастаўлены абеліск[2].
З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў Вендаражскім[5], з 4 чэрвеня 1965 года зноў у Семукацкім[6][2] сельсаветах. У 1990 годзе - цэнтр саўгаса «Бялевічы». У вёсцы размяшчаліся майстэрні па рамонце сельгастэхнікі, лесапільня, фермы буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая. Працавалі магазін, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт і камплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання[2].
У 2007 годзе — цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас „Бялевічы“». Дзейнічалі комплекс дзіцячы сад — базавая школа, аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт[2].
Remove ads
Планіроўка
Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1984 годзе ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Вёска складаецца з крывалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, да цэнтра якой з поўдня перпендыкулярна падыходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У паўночнай частцы размешчаны мураваныя двухпавярховыя 4-кватэрныя і аднапавярховыя аднакватэрныя дамы. Вытворчы сектар знаходзіцца на паўночным захадзе[2].
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads