Алег Леанідавіч Сліжэўскі

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Леанідавіч Сліжэўскі
Remove ads

Алег Леанідавіч Сліжэўскі (нар. 16 жніўня 1972, Гродна, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2011—2021), член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (2007—2021). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Remove ads

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў на гродзенскім заводзе «Радыёпрыбор». У 19901992 гадах служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 1999 годзе там жа скончыў магістратуру. Са снежня 1996 па сакавік 1999 года — судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёна Гродна  (бел. (тар.)). З сакавіка 1999 па лістапад 2002 года — галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

З лістапада 2002 па верасень 2010 года — намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі.

З 2007 да 2021 года член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 3 верасня 2010 года па 13 снежня 2011 года — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.

У 2005 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2012 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

13 снежня 2011 года прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь[2]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе ўрада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]

18 кастрычніка 2021 года вызвалены ад пасады міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь[5] у сувязі з пераходам на працу[6] ў структуру Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[7].

Remove ads

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

Сліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[8] як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі, прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі і член ЦВК[9].

Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці міністра юстыцыі, члена Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзела грамадскіх арганізацый і палітычных партый Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў[10][11]. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі і згодна з кантролем, які ён ажыццяўляе над судовай сістэмай, Сліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацый і палітычных партый, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі[11]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[12].

31 жніўня 2020 года Сліжэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў[13]. Восенню 2020 года Сліжэўскага як члена ЦВК зноўку ўключылі ў Чорны спіс Еўрасаюза (за парушэнне выбарчага працэсу, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці, фальсіфікацыю вынікаў выбараў[14]), а таксама ў санкцыйныя спісы Канады[15], Вялікабрытаніі[16], Швейцарыі[17][18]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[19].

Таксама Сліжэўскі па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты[20][21].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 2 снежня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. БЕЛТА (13 снежня 2011).(недаступная спасылка)
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  5. EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
  6. Лавникевич, Денис. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.Ru  (укр.) (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  7. Official Journal of the European Union L 319 I/1 (англ.). EUR-Lex. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  8. Canada, Global Affairs. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations(недаступная спасылка). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  9. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  10. Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (11 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  11. Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (27 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads