Алег Мікалаевіч Страхановіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Страхановіч (нар. 13 кастрычніка 1979, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2008).
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец пінскага футбола, дзе і пачынаў кар’еру. Гуляў у розных клубах, у тым ліку ў Казахстане і Літве. Найлепшыя сезоны правёў у БАТЭ (2002—2004) і МТЗ-РІПА (2005—2008). Пазней паспяхова выступаў у мінскім «Дынама», гродзенскім «Нёмане», мазырскай «Славіі».
У лютым 2013 года перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], дзе трэнерам быў Юрый Пунтус, з якім Страхановіч працаваў у БАТЭ і МТЗ-РІПА. У кастрычніку 2013 года, пасля сыходу са смалявіцкага клуба Юрыя Пунтуса, таксама пакінуў клуб[3].
У лютым 2014 года пачаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[4], неўзабаве пасля таго як гэту каманду ўзначаліў Юрый Пунтус. У выніку распачаў сезон 2014 у складзе мазырскага клуба ў якасці гуляючага трэнера. Дапамог клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 трывала гуляў у аснове на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з мазыранамі[5]. Сезон 2017 пачынаў, выходзячы на замену, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і ў снежні 2017 года стала вядома, што Страхановіч пакінуў клуб[6].
У сакавіку 2018 года паведамлялася аб магчымым завяршэнні кар’еры Страхановічам[7], аднак у красавіку паўабаронца папоўніў склад клуба Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4»[8]. Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу.
У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца», а ў жніўні перайшоў у стаўбцоўскі «Кронан»[9]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2020.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2006—2008 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі: 2002
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2003, 2004, 2009
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2008
Пераможца Кубка Беларусі: 2008
Найлепшы ігрок чэмпіянату Беларусі: 2006
Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2008
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (5): 2001, 2003, 2004, 2006, 2008
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads