Алекс Юшчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алекс Юшчанка, сапр. Аляксей Якаўлевіч Юшчанка (2 жніўня 1917, с. Харужаўка, Недрыгайлаўскі раён, Сумская вобласць, Украіна — 27 снежня 2008) — украінскі паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Хуткія факты Алекс Юшчанка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Нежынскі настаўніцкі інстытут (1939).

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1935 годзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Да роднай зямлі» (1945), «Мая вясна» (1949), «Над шырокім Дняпром» (1951), «Людзі і кветкі» (1959), «Шаўчэнка ідзе па свеце» (1964), «Споведзь» (1971), «Родныя зоры» (1972), «Слова пра сяброў» (1976), «Цішыня ў росным вянку» (1981), «Высокая хваля» (1984) на тэмы дружбы народаў, працоўных будняў, Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар гумарыстычнага зборніка «Дружным пяром» (1973), кніг нарысаў і ўспамінаў «Бяссмертнікі» (кн. 1—3, 1974—1982), «У памяці маёй» (1986). Аўтар вершаў пра Беларусь, артыкулаў пра творчасць В. Быкава, А. Зарыцкага, Я. Коласа, І. Мележа, Р. Няхая, М.Танка. Прысвяціў вершы Я. Купалу, Я. Коласу, М. Танку, баладу «Абеліск у стэпе» В. Быкаву. Перакладаў на ўкраінскую мову творы беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Р. Барадулін, Х. Жычка, А. Зарыцкі, Г. Каржанеўская, Г. Кляўко, М. Маляўка, М. Міровіч, В. Рагойша, М. Танк, М. Чарняўскі, У. Шахавец.

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Юшчанка, А. Калі ласка!. — Мн., 1963.
  • Ющенко, А. Радуюсь каждому дню. — М., 1977.
  • Ющенко, А. Сердце матери. — М., 1981.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 4 мая 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads