Алена Аляксандраўна Ігнацюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Аляксандраўна Ігнацюк (нар. 1962, Восаўцы, Драгічынскі раён) — беларуская паэтэса, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2002 года (рэкамендавалі: Р. Барадулін, Л. Галубовіч, М. Скобла). Даследчыца літаратуры, кандыдат філалагічных навук (1999).

Хуткія факты Алена Аляксандраўна Ігнацюк, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1983 годзе скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працавала настаўніцай у Белінскай СШ Драгічынскага раёна, пасля — выкладчыкам у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. З 1999 па 2004 гады — старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны (г. Мінск). Цяпер выкладае культуралогію і эстэтыку ў Палескім універсітэце (г. Пінск).

Аўтар кніг паэзіі: «Нота Ля» (2000), «Летаргія» (2006), «Дыярыуш для дзівалова (зімовыя фантасмагорыя)» (2018), шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў у часопісах «Роднае слова», «Мастацтва». Пачынала пісаць вершы на рускай мове, цяпер яе вершаваная мова — толькі беларуская. Вершы друкаваліся ў часопісах «Крыніца», «Бярозка», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», «Дзеяслоў», «Полымя», штотыднёвіку «ЛіМ» і інш.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Будзе ўсё наадварот: вершы / Алена Ігнацюк. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 95 с. — (Кнігарня пісьменніка; вып. 79).
  • Нота «Ля»: [вершы, паэмы] / Алена Ігнацюк. — Мінск : Медысонт, 2000. — 134 с.
  • Летаргія: вершы / Алена Ігнацюк. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2006. — 91 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads