Алена Аляксандраўна Собалева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Аляксандраўна Собалева (нар. 12 мая 1993, Ласосна, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць[1]) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Хуткія факты Алена Собалева, Пол ...
Remove ads

Дасягненні

На Чэмпіянаце свету сярод юнакоў 2009 года заняла 11 месца з вынікам 50,74.

На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2011 года ў Таліне заняла 4 месца з вынікам 61,83.

Бронзавая прызёрка Чэмпіяната свету сярод юніёраў 2012 года ў Барселоне з вынікам 67,13.

На Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі 2013 года ў Тамперэ заняла 6 месца з вынікам 66,10.

Пераможца Кубка Еўропы па зімовых кіданнях 2015 года (U-23) ў Лейрыі з вынікам 69,95.

На Камандным чэмпіянаце Еўропы 2015 года ў Чэбаксарах заняла 4 месца з вынікам 72,86. Сярэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі 2015 года ў Таліне з вынікам 71,20. На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Пекіне заняла 10 месца з вынікам 70,09.

Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні молата з вынікам 70,43 м[2].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Амстэрдаме заняла 15 месца ў кіданні молата з вынікам 66,78 м[2].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра заняла толькі 20 месца ў кіданні молата з вынікам 67,06 м[2].

Remove ads

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Зноскі

  1. Беларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2017. Праверана 3 лютага 2019.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads