Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2015

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2015 прайшоў 20—21 чэрвеня на Цэнтральным стадыёне «Алімпійскі» ў расійскім горадзе Чэбаксары. Сталіца Чувашыі прымала спаборніцтвы Суперлігі — галоўнага дывізіёна турніру. На працягу 2 дзён удзельнікі змагаліся за камандныя ачкі ў 40 лёгкаатлетычных дысцыплінах.

Хуткія факты Горад-арганізатар, Краіны-ўдзельніцы ...
Remove ads

Суперліга

Каманднае першынство

У Суперлізе 2015 гады выступалі 12 еўрапейскіх зборных: першыя 9 па выніках чэмпіянату мінулага года і 3 наймацнейшыя з Першай лігі 2014 года. На старт выйшлі 565 лёгкаатлетаў, з іх 284 мужчыны і 281 жанчына.

Чэмпіёнскі тытул абараняла зборная Германіі. Аднак захаваць за сабой званне наймацнейшай каманды Старога Свету немцам не ўдалося. У чацвёрты раз (з шасці магчымых) перамогу на турніры атрымала зборная Расіі. Германія фінішавала на другой пазіцыі, Францыя ўпершыню ў гісторыі апынулася на пастаменце спаборніцтваў, у зацятай барацьбе за бронзу апярэдзіўшы Польшчу. У Першую лігу выляцелі тры найгоршыя каманды чэмпіянату: Швецыя, Фінляндыя і Нарвегія.

Больш інфармацыі Месца, Каманда ...

Скарачэнні: WR — сусветны рэкорд | ER — рэкорд Еўропы | NR — нацыянальны рэкорд | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах

Наймацнейшыя ў асобных відах — мужчыны

Больш інфармацыі Дысцыпліна, 1-е месца ...

Наймацнейшыя ў асобных відах — жанчыны

Больш інфармацыі Дысцыпліна, 1-е месца ...
Remove ads

Першая ліга

Спаборніцтвы ў Першай лізе прайшлі 20—21 чэрвеня 2015 года ў горадзе Іракліян, Грэцыя. У наступны розыгрыш Суперлігі выйшлі Чэхія, Грэцыя і Нідэрланды. Выляцелі ў Другую лігу Літва і Латвія.

Больш інфармацыі Месца, Каманда ...
Remove ads

Другая ліга

Спаборніцтвы ў Другой лізе прайшлі 20—21 чэрвеня 2015 года ў горадзе Стара-Загора, Балгарыя. Дзве лепшыя каманды турніру, Данія і Балгарыя, заслужылі права выступаць у Першай лізе ў наступным розыгрышы каманднага чэмпіянату Еўропы. У сувязі з пашырэннем Другой лігі да 12 каманд, ніводная са зборных не страціла ў ёй месца па выніках чэмпіянату 2015 года.

Больш інфармацыі Месца, Каманда ...

Трэцяя ліга

Спаборніцтвы ў Трэцяй лізе прайшлі 21—22 чэрвеня ў Баку, сталіцы Азербайджана, у рамках лёгкаатлетычнага турніру Першых Еўрапейскіх гульняў[1]. Па іх выніках павышэння ў класе дамагліся адразу 4 каманды: Славакія, Аўстрыя, Ізраіль і Малдова.

Больш інфармацыі Месца, Каманда ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads