Алена Канстанцінаўна Стампкоўская

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Алена Канстанцінаўна Стампкоўская
Remove ads

Алена Канстанцінаўна Стампко́ўская[1] (1921 — 26 чэрвеня 1942) — Герой Савецкага Саюза, радыст, малодшы сяржант.

Хуткія факты Алена Канстанцінаўна Стампкоўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Мазуршчына (цяпер — Салігорскі раён Мінскай вобласці) ў сям’і беларускага селяніна, удзельніка абароны Порт-Артура  (руск.) і Грамадзянскай вайны Канстанціна Максімавіча Сцемпкоўскага. Там яна скончыла 7 класаў сельскай школы.

У канцы 1930-х гадоў сям’я пераехала ў пасёлак Баяут Баяуцкага раёна Сырдар’інскай вобласці Узбекскай ССР дзе тады пачалі развіваць баваўнаводства. Там яна пайшла вучыцца ў 8-ы клас. Пасля ўрокаў яна разам з аднакласнікамі працавала на плантацыях.

Пасля заканчэння школы паступіла ў Ташкенцкі педагагічны інстытут. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года. Прайшла падрыхтоўку на курсах радыётэлеграфістаў. З студзеня 1942 года на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Служыла ў стралковым батальёне 216-га стралковага палка (76-я стралковая дывізія, 21-я армія, Паўднёва-Заходні фронт).

У чэрвені 1942 года ў раёне вёскі Зімавенька Вялікатроіцкага раёна Курскай вобласці (цяпер Шэбекінскага раёна Белгародскай вобласці) батальён трапіў у акружэнне. Алена Стампкоўская забяспечвала радыёсувязь са штабам палка, а калі быў забіты карэктоўшчык, выклікала агонь на сябе. Пры прарыве кальца ў складзе ўзвода забяспечвала адыход батальёна да сваіх. Загінула ў гэтым баі. Пахаваная ў сяле Зімавенька.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • У цэнтральнай сядзібе саўгаса «Баяут-1» быў усталяваны помнік Гераіні.
  • Яна была залічана ў спісы студэнтаў Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, на будынку якога устаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Імя Гераіні было прысвоена школам у вёсцы Мазуршчына, кішлаку Баяут-1, школе № 89 горада Ташкента, тэхнічнаму вучылішчу № 16 горада Валгаграда.
  • Шэбекінскім радыёклубам «Эфір» быў заснаваны дыплом імя Стампкоўскай.
  • Школа № 217 Чыланзарскага раёна горада Ташкента насіла імя Е. Стампкоўскай.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads