Алена Мікалаеўна Даніловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Мікалаеўна Даніловіч (10 мая 1906, г. Разань, Расія — 8 лістапада 1957) — беларуская і руская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1955).
Remove ads
Біяграфія
Працавала ў тэатрах Расіі. З 1934 года ў Беларускім трэцім дзяржаўным тэатры, з 1937 года ў Мазырскім тэатры рабочай і калгаснай моладзі і створаным на яго базе ў 1938 годзе Палескім абласным драматычным тэатры. У 1943—1945 гадах ва Упраўленні па справах мастацтва Беларусі (у Маскве, потым у Мінску), у 1945—1946 гадах дырэктарка Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра. 3 1946 года актрыса Палескага, а затым створаных на яго аснове Пінскага і Магілёўскага (з 1954) абласных драматычных тэатраў.
Remove ads
Творчасць
Характарная актрыса. Яе творчасць вызначалася лагічнай завершанасцю характараў, строгасцю форм. Сярод лепшых роляў: Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), пані Яндрыхоўская («Партызаны» К. Крапівы), старшыня калгаса Марына Сямёнаўна («Алазанская даліна» К. Губарэвіча і І. Дорскага), Франя («Калі зацвітаюць сады» В. Палескага), Гурмыжская («Лес » А. Астроўскага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Васа і Малання («Васа Жалязнова» і «Ягор Булычоў і іншыя » М. Горкага).
Remove ads
Літаратура
- Г. Р. Герштэйн. Даніловіч Алена Мікалаеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
- Алена Мікалаеўна Даніловіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads