Алена Паўлаўна Кесарава

фізіёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Паўлаўна Кесарава (5 кастрычніка 1910, Вільня — 17 сакавіка 1972, Мінск) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Алена Паўлаўна Кесарава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931), Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1935).

Працавала ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1935, кафедра нармальнай фізіялогіі, асістэнт), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1948—1964 — на пастаяннай аснове, 1964—1972 — па сумяшчальніцтве, кафедра фізіялогіі і біяхіміі, дацэнт, у 1949—1964 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1964, кафедра фізіялогіі чалавека і жывёл, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: нервовыя і гумаральныя механізмы рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека; уплыў заняткаў спортам на арганізм, які расце; касмічная фізіялогія.

Remove ads

Узнагароды

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads