Алена Сакалова-Лекант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́на Сакало́ва-Лекант (часам Алёна; у дзявоцтве Залеўская; 1891, Зарэчча, Вільня — 1960, Вільня) — беларуская настаўніца, грамадская дзяячка, зняволеная ГУЛАГа.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася Алена Залеўская ў 1891 годзе ў Зарэччы ў Вільні. Карэнная віленчанка[1].
Да Першай сусветнай вайны выйшла замуж за рускага афіцэра Сакалова. Мела з ім двух сыноў — Анатоля і Мікалая. У выніку Першай сусветнай вайны муж апынуўся ў Расіі і загінуў. У 1931 годзе ад сухотаў памёр яе малодшы, 15-гадовы сын Мікалай[2].

У канцы 1920-х гадоў Алена Сакалова выйшла паўторна замуж за Леканта, урадоўца праваслаўнай кансісторыі ў Вільні[3].
Настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1944 гадах. У 1930-я гады ўваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафесійнага настаўніцкага саюза. З 1919 па 1937 гады — член Беларускага дабравольнага таварыства. Член Таварыства беларускай школы[4].
Віцэ-прэзідэнтка Беларускага жаночага таварыства, удзельнічала ў працы Беларускага таварыства асветы[5].

25 красавіка 1944 года, адзначаючы 25-годдзе Віленскай беларускай гімназіі, А. Сакалава-Лекант была ўзнагароджана Срэбным крыжам заслуг III ступені і Ганаровай граматай прэзідэнта Цэнтральнай Рады Беларусі Радаслава Астроўскага[6].
27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічала ў Другім беларускім кангрэсе ў Менску[7].
23 жніўня 1944 года арыштаваная паводле абвінавачвання ў дапамозе нямецкім акупантам. 12 чэрвеня 1945 года Камісія ўнутраных спраў СССР асудзіла яе на 5 гадоў лагеру. Адбывала тэрмін у лагеры ў Горкаўскай вобласці. У 1950-я гады вярнулася ў Вільню[8].
Памерла ў Вільні ў 1960 годзе ад раку ў грудзях, маючы 69 год. Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках[9].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads