Алесь Асіпенка
беларускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь (Аляксандр Харытонавіч) Асіпенка (7 верасня 1919, Пушкары, Віцебская губерня — 6 жніўня 1994, Мінск[1]) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст. Заслужаны работнік культуры БССР (1979).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся на гістарычным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1939—1940). Працаваў настаўнікам у Рудаках пад Віцебскам (1940—1941). У 1942 г. — партызан, памочнік камісара па камсамолу партызанскага атрада № 7 брыгады Аляксея Данукалава на Віцебшчыне. У снежні 1942 г. адпраўлены ў тыл — лячыўся ў шпіталі, вучыўся ў школе партызанскага руху, на партыйна-савецкіх курсах. У 1943 накіраваны на камсамольскую работу ў Горацкі раён Магілеўскай вобл. З 1944 — карэспандэнт, літсупрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік рэдактара, з 1952 — рэдактар газеты «Чырвоная змена». У 1955 годзе завочна скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1953—1972 — загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1972—1976 гг. — галоўны рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976—1980 — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1957 года[2].
Памёр 6 жніўня 1994 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 1/1д, рад 2, уч. 5)[2].
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў апавяданнем у 1945. Аўтар раманаў «Вогненны азімут» (1966), «Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выд. 1982), «Святыя грэшнікі» (1988). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (1960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжыты кут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985).
Зрабіў літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлиное племя» (1970). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С. Паляковым, 1974), «Трэцяга не дадзена» (з І. Балгарыным і М. Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н. Сафаравым, 1980).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлиное племя», Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1981) за раман «Непрыкаяны маладзік».
Бібліяграфія
- Выбраныя творы. У 2-х т., 1979;
- Выбраныя творы. У 3-х т., 1989—1990.
Зноскі
- Знаменитые люди Витебщины Архівавана 5 мая 2009. (руск.)
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads