Алтэя лекавая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Алтэя лекавая
Remove ads

Алтэ́я лекавая (Althaea officinalis) — від кветкавых раслін з роду Алтэя (Althaea) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 150[1] см з тоўстымі мясістымі каранямі. Сцябло прамое, моцнае, апушанае. Лісце простае, зубчастае, апушанае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі бледна-ружовага колеру, на кветаножках даўжынёй 2—4 см, у пазухах лісця. Плод — сухая сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і ў Паўночнай Афрыкі, як заносны від — у Паўночнай Амерыцы. Расце ў парках і садах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках, нізінных балотах. Размнажаецца пераважна насеннем.

Выкарыстанне

Лекавая, кармавая, дэкаратыўная, меданосная расліна. Прэпараты з каранёў расліны выкарыстоўваюцца ў медыцыне ў якасці адхарквальнага, змякчальнага і процізапаленчага сродку[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads