Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
(1589—1636) кашталян троцкі і віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (16 чэрвеня 1589, Нясвіж — 20 ліпеня 1636) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат.
Remove ads
Біяграфія
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Аляксандра Людвіка.
Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Нясвіжы, Браневе (1599—1601), Аўгсбургу (1604-06); падарожнічаў па Італіі.
3 1609 на чале ўласных атрадаў удзельнічаў у еайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-29. Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-18 прыняў удзел у аблозе ў 1611 Пскова-Пячэрскага манастыра і ў выправах у 1611-12 на Маскву. Пасол на сеймы 1613 і 1615. У 1614-20 староста рыжскі. Пры падтрымцы цесця, канцлера Л. Сапегі ў 1620 прызначаны стольнікам ВКЛ, у 1622 крайчым ВКЛ, у 1626 кашталянам трокскім. У 1632 удзельнічаў у абранні караля Уладзіслава IV, які ў 1633 прызначыў яго кашталянам віленскім.
Быў адным з багацейшых магнатаў ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў Шыдловец у Польшчы, Чарнаўчыцы ў Брэсцкім ваяв., Карэлічы і Лахву ў Навагрудскім ваяв. Пасля смерці старэйшага брата Яна Юрыя стаў нясвіжскім ардынатам. У 1622 купіў Блювенічы ў Брэсцкім ваяв. Праз шлюб з Ганнай Соф’яй Зяновіч (1628) набыў Глыбокае, Смаргонь, Порплішча і Паставы ў Ашмянскім пав., Беліцу ў Аршанскім пав., Ворань у Полацкім ваяв., Прусавічы ў Мінскім ваяв.
Мецэнат, клапаціўся пра пашырэнне галерэі партрэтаў у Нясвіжы, фундаваў алтар Святога Міхаіла і ўсіх Анёлаў касцёла Святога Міхаіла, у 1635 годзе пацвердзіў і павялічыў бацькаў уклад царкве Святога Юрыя. Разбудаваў замак у Шыдлоўцы.
У 1618 годзе ажаніўся з Ганнай (1603—1627), дачкой канцлера вялікага літоўскага Льва Сапегі і Альжбеты Радзівіл (1586—1611). У 1628 годзе пабраўся шлюбам з Ганнай Соф’яй (пам. 1664), дачкой кашталяна полацкага Мікалая Багуслава Зяновіча і Ганны Хадкевіч (пам. 1620). У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Мікалай Францішак, памёр неўзабаве па нараджэнні
- Кацярына, памёрла непаўналетняй
- Альжбета Анастасія (1629—1688), бенедыкцінка ў Нясвіжы
- Канстацыя Соф’я (1635—1687), кармелітка ў Вільні
Спачыў у родавай крыпце ў Нясвіжы. Запісаў 10 тыс. злотых на фундацыю курсу афіцыум, прысвечанага Найсвяцейшай Дзеве Марыі ў касцёле Божага Цела і такую ж суму на рамонт касцёла Святоў Яўхіміі ў Нясвіжы[5].
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла
- Невядомы мастак, 1646—1653
- Партрэт Альберта ІІІ Уладзіслава Радзівіла з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, каля 1733
- З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758
- М. Старкман, 1857
Зноскі
- Albrycht Władysław Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 81.
- Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 99. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- Lulewicz H. Radziwiłł Albrycht Władysław h. Trąby (1589—1636) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/1, zeszyt 124. S. 142.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads