Краснапольскі сельсавет (Расонскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Краснапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Краснаполле.

Хуткія факты Краснапольскі сельсавет, Краіна ...

2 жніўня 1966 года цэнтр Тродавіцкага сельсавета Расонскага раёна Віцебскай вобласці БССР перанесены ў вёску Краснаполле, сельсавет перайменаваны ў Краснапольскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дварышчанскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Байдзіна, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум, Трыполле) і частка скасаванага Заборскага сельсавета (12 населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага прадпрыемства імя Азіна: Азёрная, Бухава, Дудкі, Забор’е, Лакці, Мамолі, Межагосце, Ніўё, Ножніцы, Паддуб’е, Перавоз і Шарстова)[3]. 23 чэрвеня 2005 года ў склад Альбрэхтаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў былога Дварышчанскага сельсавета (Байдзіна 1, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум і Трыполле)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1358 чалавек[5], з іх 92,6 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1003 чалавекі[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 59. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads