Альгерд Ціханавіч Краўцоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альгерд Ціханавіч Краўцоў (6 ліпеня 1912, в. Забалоцце, цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 12 снежня 1993, Растоў-на-Доне) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям'і. Вучыўся ў Ленінградскім ветэрынарным інстытуце. У Чырвонай арміі з 1936 года ў Ленінградскім ваенна-інжынерным вучылішчы, якое скончыў у 1938 годзе. Удзельнік Другой Сусветнай вайны з 1941 г. У камуністычнай партыі з 1941 года. З 1942 года на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. У 1944 г. маёр — камандзір 15-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (6-я пантонна-маставая брыгада, 3-я гвардзейская, танкавая армія, 1-ы Украінскі фронт).
Званне героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 6876) прысвоена 10 красавіка 1945 г. за адвагу і мужнасць, выяўленыя пры фарсіраванні Віслы.
Маёр Краўцоў у ноч на 31 ліпеня 1944 г. пад варожым агнём арганізаваў пераправу танкаў і артылерыі праз раку Вісла ў раёне горада Барануў-Сандамерскі (Польшча). Батальён на чале з Краўцовым адбіў контратакі праціўніка і, захапіўшы пануючыя вышыні, утрымаў плацдарм да падыходу падмацаванняў. Апроч таго, наводзіў пераправы для войскаў пад агнём праціўніка на рэках Дон, Северскі Данец, Дняпро, Паўднёвы Буг, Одэр, Шпрэе, Эльба.
Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай арміі, палкоўнік. У 1950 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Быў ваенным саветнікам у Венгрыі. З 1961 г. у адстаўцы. У перыяд з 1965 па 1967 год працаваў у Растоўскім Вышэйшым ваенным камандна-інжынерным вучылішчы. Памёр 12 снежня 1993 года. Пахаваны ў Растове-на-Доне.
Ганаровы грамадзянін гарадоў Чарнаўцы (Украіна) і Свішкаў (Балгарыя).
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 2 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Кутузава III ступені
- 2 ордэны Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені,
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- Медаль «За баявыя заслугі» і інш.
Памяць
На доме ў Растове-на-Доне, дзе ён жыў, усталяваная мемарыяльная дошка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads