Альфрэд Слізень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфрэд Слізень (каля 1834 — 21 верасня 1882) — прадстаўнік шляхецкага роду Слізняў[1]. Пабудаваў у родавым маёнтку Дзявяткавічы сядзібны дом на «англійскі густ».
Remove ads
Біяграфія

Быў адным з трох сыноў Стэфана Слізня (2.6.1817 — ?) і яго жонкі Канстанцыі з Валовічаў (1788 — 6.2.1841)[1].
Валодаў Дзявяткавічамі, Дзедзілавічамі і Кастыкамі. Прадаў маёнтак Галянова[1].
У 1859 годзе граф Альфрэд Слізень з'яўляўся дзейсным дабрачынцам Музэюма старажытнасцей Віленскай археалагічнай камісіі[2].
Альфрэд Слізень знаходзіўся доўгі час на дзяржаўнай службе ў Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі, а затым на пасадзе губернскага сакратара. Па гэтай прычыне ён падоўгу адсутнічаў у маёнтку[3].
Узвёў у Дзявяткавічах вялікі дом у неагатычным стылі.
Remove ads
Сям'я
Быў жанаты з Элізай (Эльжбетай) з Тышкевічаў, дачкой Іосіфа Тышкевіча з Плешчаніц. Мелі дзяцей Станіслава, Генрыка, Марыю і Соф'ю[4]. Генрык і Соф'я былі забіты бальшавікамі, Станіслаў памёр у 1910, а Марыя — у 1940 у Беластоку[4].
Зноскі
- Памятная книга Виленской губернии на 1859 год. — Вильна: Типография Осипа Завадзкого, 1859. — С.54.
- КОСТЁЛ В НОВОДЕВЯТКОВИЧАХ(недаступная спасылка) (руск.)
- Немножко о Слизенях. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads