Сядзібна-паркавы комплекс Слізняў (Новадзевяткавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзібна-паркавы комплекс Слізняў — незахаваная сядзіба роду Слізняў у аграгарадку Новадзевяткавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Дзевяткавіцкі маёнтак (пазней — Стары двор, потым і да сёння — Старыя Дзявяткавічы) у Слонімскім павеце быў адным з найстарэйшых і найбольш вядомых на Гродзеншчыне.
Першымі ўладальнікамі былі Мялешкі герба «Корчак». У радавым архіве да пажару пры канцы XVIII ст. захоўваўся дакумент за 1432 год, які тычыцца роду. У Літоўскай Метрыцы Валошын Мялешка, які «трымаў» зямлю ў Крамянецкім павеце, згадваецца пасля 1440 года.
З матэрыялаў Слонімскага земскага суда вядома, што ў першай палове XVI ст. дзевяткавіцкім дваром валодаў Іван Мялешка. Яго імя згадваецца ў заяве Яна Сухадольскага, які падчас вайны пазычыў Івану з Дзевятковіч «шаблю са срэбрам».
Там сама пал 1557 годам згадваецца, што ўдава Анастасія Іванаўна Мялешка, уладальніца Дзевятковіч, адмовілася весці разбор спрэчкі пра шаблю трацейскім судом.
Датай з’яўлення новай лакацыі пад цяперашняй назвай Новадзевяткавічы можна лічыць 1569 год, калі быў падпісаны акт палюбоўнага падзелу маёнткаў і рухомай маёмасці паміж братамі Васілём і Фёдарам Аляхновічамі Мялешкам. Ім адышлі пасля смерці маці Дзевятковічы, Багданаўскае ў Гродзенскім павеце і валынскія маёнткі Мікулічы і Бярозавічы.
За старэйшым братам Васілём застаўся стары дзевяткавіцкі двор, а Фёдару быў пабудаваны за тры кіламетры Новы Двор, які пазней стаў называцца — Новадзевяткавічы.
Да 1648 года апошняй уладальніцай новадзевяткавіцкага двара была дачка Хрызастома Тэадора Мялешка (1631—1668). У 1648 годзе як яе пасаг Дзевятковічы адышлі Аляксандру Казіміру Слізню (1600—1684).
З гэтага часу і да 1939 года гаспадарамі Дзевяткавіч становяцца Слізні, болей як за 250 гадоў у Дзевяткавічах змянілася багата ўладальнікаў з гэтага роду.
![]() |
![]() | |
Альфрэд Слізень з жонкай Альжбетай. Мастак Станіслаў Маршалкевіч, 1850-я гады. |
У сярэдзіне 19-га стагоддзя Альфрэд Слізень узводзіць у Новадзевяткавічах палац на «англійскі густ». Будынак не захаваўся, але да нас дайшла акварэль Напалеона Орды 1860-х гадоў, дзе палац намаляваны з тыльнага боку.
У палацы была багатая бібліятэка, кнігі ў якой збіралі на працягу 500 гадоў.
Палац узарвалі партызаны ў 1944 годзе. Часткова захаванае паўночнае крыло былога палаца займае кантора саўгаса.
Remove ads
Архітэктура
Велічны трохпавярховы будынак накрыты «старапольскім» мансардавым дахам: з тарца ўзвышаецца прамавугольная ў сячэнні вежа, прыгонны характар якой узмацняецца навіслымі па кутах круглымі пінаклямі і зубчастым парапетам. На вежы меўся флагшток, вымпел якога сведчыў аб прысутнасці ў палацы ўладальніка. Супрацьлеглы тарэц будынка завяршылі дзве двух’ярусныя вуглавыя вежы з зубчастымі парапетамі. Прыгонную сярэдневяковую суровасць будынка некалькі змякчала прыбудаваная з тарцовага боку зашклёная аранжарэя.
Remove ads
Парк
Перад палацам быў парк рэгулярнай планіроўкі, які велічнай ліпавай алеяй злучаўся з касцёлам.
Плошча 12 га. Пейзажны. Парадная частка мела сіметрычна-восевае рашэнне. На аснове кампазіцыйнай восі размяшчаліся палац, парадны партэр, фіксаваны бакавымі флігелямі, доўгая ўязная алея. Аснова кампазіцыі пейзажнай часткі — вялікая цэнтральная паляна, фланкіраваная дрэвавымі групамі. Водная сістэма — сажалкі, злучаныя пратокамі ў пойме р. Грыўда. 3 поўдня да парку прымыкае сад. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, фон складаюць ясень і вольха. 3 экзотаў растуць рабіннік рабіналісты (Sorbaria sorbifolia), снежнаягаднік белы (Symphoricarpos albus), конскі каштан звычайны (Aesculus hippocastanum). Парк збярогся часткова.
У мастацтве
Захавалася акварэль Напалеона Орды 1860-х гадоў, дзе палац намаляваны з тыльнага боку. Драўляны двор (сядзіба адміністратара маёнтка) змешчана на ілюстрацыі ў выданні «Przez Kraj Ludzi, Zwierząt i Bogów» Ф. Асяндоўскага.
Цікавы факт
Ужо пасля знішчэння палаца, у яго вежы насяляла вялікая калонія турухтанаў.
Галерэя
Гістарычная графіка
- Малюнкі і фотаздымкі К. Чарноцкага
- аранжарэя 1925 г.
- 1925 г.
- 1925 г.
- 1925 г.
- 1925 г.
- 1925 г.
- аранжарэя 1925 г.
- "DZIEWIĄTKOWICZE Pałac Olgierd Ślizień. pow. słonimski" Акварэльны малюнак Мечыслава Ялавецкага з калекцыі бібліятэкі Гувераўскага інстытута “Мечыслаў Ялавецкі. Акварэльныя малюнкі». Акварэль. Памеры: 11.25 x 15/05 цаляў. Дата наведвання жывапісцам маёнтка Дзевятковічы і стварэнне малюнка невядомы.
- 1926 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1907 г.
- да 1939 г. ф/зд з Беларускага дзяржаўнага архіва
- да 1926 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- пасьля 1944 г. ф/эд з краязнаўчага музэя г.Слонім
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads