Аляксандр Іванавіч Слабада

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Іванавіч Слабада
Remove ads

Аляксандр Іванавіч Слабада (27 жніўня 1920, Дубровы Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 14 лістапада 2022) — беларускі палітык. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Хуткія факты Аляксандр Іванавіч Слабада, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 жніўня 1920 года ў в. Дубровы.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1937 годзе трактарыстам. У верасні 1940 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Прыволжскай ваеннай акрузе чырвонаармейцам 27-га асобнага разведбатальёна 53-й стралковай дывізіі. У 1941—1944 гадах у складзе воінскай часці ў якасці памочніка камандзіра ўзвода ўдзельнічаў у баях на Заходнім і Калінінскім франтах. Быў паранены.

У 1944—1946 гадах — сакратар Гомельскага абкама камсамола, у 1946—1948 гадах — слухач Вышэйшай партыйнай школы, у 1948—1952 гадах — сакратар Бабруйскага абкама камсамола.

З 1952 года — 2-гі сакратар Слуцкага райкама КПБ, старшыня райвыканкама. З 1961 года — сакратар Любанскага РК КПБ, з 1970 года — намеснік старшыні Камітэта народнага кантролю БССР.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе за высокія паказчыкі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-склікання. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1966—1971 гадах.

Памёр 14 лістапада 2022 года[1].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads