Аляксандр Іванавіч Юркевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Іванавіч Юркевіч (21 красавіка 1954, в. Малыя Лясковічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат тэхнічных навук.

Хуткія факты Аляксандр Іванавіч Юркевіч, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 красавіка 1954 года ў в. Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; аспірантуру БелНДІМСГ.

Працаваў інжынерам-канструктарам канструктарскага бюро «Саюзтрактарапрам» у г. Кішынёве (Малдаўская ССР); галоўным тэхнолагам, намеснікам кіраўніка Гарадзішчанскага спецаддзялення «Сельгастэхніка» Баранавіцкага раёна; галоўным інжынерам Баранавіцкага раённага аб'яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; старшынёй Пружанскага раённага аб'яднання «Сельгасхімія» Брэсцкай вобласці; начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Рашэннем ад 10 ліпеня 2013 года раённы Савет дэпутатаў прысвоіў званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна»[1].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads