Аляксандр Ігаравіч Шамко

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндр І́гаравіч Шамко́ (нар. 16 кастрычніка 1968, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр спорту і турызму (з 2012 па 2018 гады).

Хуткія факты Аляксандр Ігаравіч Шамко, Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1987), Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь (2000), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).

У 1987—1989 гадах служыў ва Узброеных Сілах.

З 1989 году праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. У 20072008 гадах — начальнік дзяржаўнага пажарнага аварыйна-выратавальнай установы «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2008—2012 гадах — намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях.

З 2012 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. 15 лютага 2018 Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко і міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях[3].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads