Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі (нар. 27 мая 1911 — 16 мая 1999, Краснаярск) — работнік чыгуначнай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1943).
Remove ads
Біяграфія
З 1927 года працаваў у Аршанскім дэпо слесарам, памочнікам машыніста, машыністам намесніка начальніка дэпо па паліўна-складской гаспадарцы.
У 1941–1945 гадах – машыніст, намеснік начальніка паравознай калоны асаблівага рэзерву Народнага камісарыята шляхоў паведамлення № 3.
За асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронта і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу Аляксандру Янкоўскаму ў 1943 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
У 1945–1953 гадах зноў працаваў у паравозным дэпо Орша. Пазней працаваў начальнікам службы лакаматыўнай гаспадаркі ў Краснаярску.
З 22 мая 1968 года – персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Памёр Аляксандр Янкоўскі ў Краснаярску[1].
Remove ads
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (1943)
- ордэн Леніна – двойчы
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн Айчыннай вайны
- знак «Ганаровы чыгуначнік» – двойчы
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads