Аляксандр Васілевіч Гарачкін

дзяржаўны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндр Васі́левіч Гара́чкін (13 (26) лістапада 1910, Яраслаўль — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Хуткія факты Аляксандр Васілевіч Гарачкін, Пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР ...
Remove ads

Біяграфія

З рабочых. Член КПСС з 1939. Скончыў Маскоўскі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1960).

З 1931 года ў тэкстыльнай прамысловасці, з 1940 года намеснік наркама тэкстыльнай прамысловасці БССР. У Вялікую Айчынную вайну выконваў даручэнні ЦК КП(б)Б і СНК БССР. З 1945 года наркам, з 1946 года міністр тэкстыльнай прамысловасці, пасля аб’яднання з міністэрствам лёгкай прамысловасці прызначаны першым намеснікам міністра лёгкай прамысловасці БССР, пасля старшыня праўлення Белпрамсавета, першы намеснік міністра лёгкай прамысловасці СССР. З кастрычніка 1956 па ліпень 1983 года пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР[1].

На XIX з’ездзе КП(б)Б абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на 2127 з’ездах КПБ — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—7 скліканняў. Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі.

Remove ads

Зноскі

  1. Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1944—1964): В 2 ч. Ч. 2 / Р. П. Платонов, В. К. Ракашевич, М. К. Бобер и др.. Мн.: БелНИИДАД, 2003. — С. 205.  228 с. 100 экз. — ISBN 228 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads