Аляксандр Васілевіч Фурсенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Васілевіч Фурсе́нка (18 студзеня 1903, Сімферопаль, Украіна — 30 верасня 1975) — беларускі палеантолаг. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1950), доктар геолага-мінералагічных навук (1963), прафесар (1937).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1924). У 1930—1941 і 1944—1951 гг. старшы навуковы супрацоўнік, начальнік сектара, лабараторыі Усесаюзнага геолагаразведачнага інстытута, адначасова з 1926 г. на выкладчыцкай працы ў Ленінградскім педагагічным інстытуце і ўніверсітэце. З 1951 г. загадчык лабараторыі Інстытута геалагічных навук АН БССР, адначасова прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1964—1975 гг. загадчык лабараторыі Інстытута геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР.
Аўтар прац па мікропалеанталогіі і стратыграфіі, у прыватнасці па біястратыграфічнаму расчляненню тоўшчаў асадкавых горных парод і ўдакладненню становішча нафтавых світ у геалагічных разрэзах розных раёнаў СССР. Даследаваў пытанні палеанталогіі выкапняў прасцейшых з падкласа форамініфер. Правёў палеанталагічныя вывучэнні даантрапагенавых парод у Беларусі, удзельнічаў у складанні геалагічных карт тэрыторыі рэспублікі.
Remove ads
Асноўныя працы
- Фораминиферы верхнего эоцеона Белоруссии и их стратиграфическое значение (совм. с К. Б. Фурсенко) // Палеонтология и стратиграфия БССР. Минск, 1961. Сб.3.
- Введение в изучение фораминифер. Новосибирск: Наука, 1978.
Літаратура
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 736. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Фурсенка Аляксандр Васілевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 226—225.
Спасылкі
- Александр Васильевич Фурсенко // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт(недаступная спасылка) (руск.)
- Александр Васильевич Фурсенко // Виртуальный проект «Общество Друзей Школы Карла Мая» (руск.)
- Член-корреспондент ФУРСЕНКО Александр Васильевич // Национальная академия наук Беларуси (руск.)
- Аляксандр Васілевіч Фурсенка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads