Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі (16 студзеня 1976, Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі і расійскі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Даследуе гісторыю праваахоўных органаў і спецслужбаў Расійскай імперыі кан. XIX — пач. XX ст., а таксама беларускага нацыяналізму і гістарычных міфаў.

Хуткія факты Аляксандр Дзмітрыевіч Гронскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1999), аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палітычная паліцыя Расійскай імперыі і яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст.». Дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск); вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага даследчага інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Я. М. Прымакова РАН (Масква).

Аўтар больш за 70 навуковых прац па тэмах: беларускі нацыяналізм, паўстанне 1863 — 1864 гг., праблемы канструявання нацыянальнай ідэнтычнасці, рэвалюцыйны рух у Расійскай імперыі і інш.

Узнагароджаны юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005) за значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018) «за працы па адраджэнні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі)»[1].

Remove ads

Публікацыі

Remove ads

Зноскі

  1. Свидетельство № 5-02/169 от 20 декабря 2018 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads