Аляксандр Уладзіміравіч Ермаковіч
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Ермаковіч (нар. 21 студзеня 1975, Лунінец) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Урал» з Екацярынбурга.
Remove ads
Кар’ера футбаліста
Выхаванец лунінецкай ДЮСШ і мінскага РВАРа. Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама-2», пасля паспяхова гуляў за «Атаку». У канцы 1997 года, пасля развалу «Атакі», разам з іншымі ігракамі перайшоў у барысаўскі БАТЭ. З цягам часу стаў лідарам і капітанам каманды. Доўгі час гуляў у апорнай зоне ў звязцы з Дзмітрыем Ліхтаровічам. З БАТЭ 5 разоў выйграў тытул чэмпіёна Беларусі. У самым канцы ігравой кар’еры дапамог барысаўскаму клубу прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
У 1996 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера трэнера
У 2008 годзе завяршыў кар’еру футбаліста пасля адказнага матча Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса» і перайшоў на трэнерскую працу ў барысаўскі БАТЭ. Быў памочнікам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. Спачатку быў трэнерам, а з 2012 года стаў старшым трэнерам барысаўскай каманды[3]. У кастрычніку 2013 года, пасля пераходу Ганчарэнкі ў краснадарскую «Кубань», быў прызначаны галоўным трэнерам БАТЭ[4].
На чале БАТЭ пяць разоў стаў чэмпіёнам Беларусі, у 2014 і 2015 гадах вывеў каманду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, па выніках 2015 года быў прызнаны найлепшым футбольным трэнерам Беларусі. Выйграўшы ў 2017 годзе чэмпіянат краіны, стаў самы тытулаваным беларускім трэнерам, перагнаўшы Віктара Ганчарэнку.
У студзені 2018 года афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ[5] і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб Віктара Ганчарэнкі ў маскоўскім ЦСКА[6]. У красавіку 2021 года ўслед за Ганчарэнкам стаў яго памочнікам у «Краснадары»[7], пакінуў разам з ім клуб у студзені 2022 года[8].
У жніўні 2022 года стаў асістэнтам Ганчарэнкі ў екацярынбургскім «Урале»[9].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[10].
Remove ads
Дасягненні
Ігравыя
Чэмпіён Беларусі (5): 1999, 2002, 2006, 2007, 2008
Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1998, 2000, 2003, 2004
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (4): 1999, 2002, 2006, 2007
Трэнерскія
Чэмпіён Беларусі (5): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2014, 2015, 2016, 2017
Найлепшы футбольны трэнер Беларусі: 2015
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads