Аляксандр Іванавіч Зазуля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Іванавіч Зазуля (9 ліпеня 1965, в. Гайкоўка, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Аляксандр Іванавіч Зазуля, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 ліпеня 1965 года ў в. Гайкоўка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў электрамеханікам на чыгунцы на ст. Жабінка Брэсцкай вобласці; слесарам КВПіА ПТФ у г. Кобрыне; першым сакратаром Кобрынскага гарадскога камітэта ЛКСМБ; загадчыкам аддзела гандлю, інспектарам па справах моладзі, юрыстам Кобрынскага гарадскога выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці; у фірме «Факторыя»; дырэктарам ЗАТ «Аптымалсэрвіс» у г. Кобрыне.

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

З 2012 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 2013—2018 гадах — старшыня Кобрынскага райвыканкама.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», «15 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан», «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «70 гадоў Узброеным Сілам СССР», «90 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads