Аляксандр Эдуардавіч Зубкоўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Зубкоўскі (нар. 3 чэрвеня 1962, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Пасля завяршэння кар’еры працаваў некаторы час спартыўным дырэктарам БАТЭ.

Хуткія факты Аляксандр Зубкоўскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец сталічнай футбольнай школы моладзі (ФШМ). Пасля яе завяршэння ўваходзіў у склад зборнай БССР — «Працоўныя рэзервы». Вялікую частку сваёй кар’еры правёў у сталічным «Промні», які выступаў у чэмпіянаце БССР сярод працоўных калектываў. Пасля здабыцця краіны суверэнітэту гуляў у мар’інагорскай «Беларусі», смаргонскім «Станкабудаўніку», самахвалавіцкім «Сантанасе». У сярэдзіне 1990-х гадоў адправіўся на Сахалін. Пасля вяртання з далёкаўсходняга турнэ атрымаў прапанову пра пераход у новаствораны барысаўскі БАТЭ.

28 красавіка 1996 года ў Ваўкавыску падчас дэбютнага матча БАТЭ ў чэмпіянаце краіны супраць мясцовай «Змены-01» Зубкоўскі ўвайшоў у гісторыю, як аўтар першага афіцыйнага гола. Завяршыў кар’еру ў 1997 годзе ў складзе «Змены-БАТЭ».

Remove ads

Пасля завяршэння кар’еры

З 1998 па 2004 года працаваў у БАТЭ адміністратарам, пазней начальнікам каманды. У 2005 годзе перайшоў на працу ў МТЗ-РІПА, дзе сумяшчаў пасады намесніка дырэктара клуба і начальніка каманды. У студзені 2009 года стаў спартыўным дырэктарам БАТЭ[1], працаваў на гэтай пасадзе да сакавіка 2012 года[2]. Пазней быў спартыўным дырэктарам у мінскім «Тарпеда».

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads