Аляксандр Эдуардавіч Зубкоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Зубкоўскі (нар. 3 чэрвеня 1962, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Пасля завяршэння кар’еры працаваў некаторы час спартыўным дырэктарам БАТЭ.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец сталічнай футбольнай школы моладзі (ФШМ). Пасля яе завяршэння ўваходзіў у склад зборнай БССР — «Працоўныя рэзервы». Вялікую частку сваёй кар’еры правёў у сталічным «Промні», які выступаў у чэмпіянаце БССР сярод працоўных калектываў. Пасля здабыцця краіны суверэнітэту гуляў у мар’інагорскай «Беларусі», смаргонскім «Станкабудаўніку», самахвалавіцкім «Сантанасе». У сярэдзіне 1990-х гадоў адправіўся на Сахалін. Пасля вяртання з далёкаўсходняга турнэ атрымаў прапанову пра пераход у новаствораны барысаўскі БАТЭ.
28 красавіка 1996 года ў Ваўкавыску падчас дэбютнага матча БАТЭ ў чэмпіянаце краіны супраць мясцовай «Змены-01» Зубкоўскі ўвайшоў у гісторыю, як аўтар першага афіцыйнага гола. Завяршыў кар’еру ў 1997 годзе ў складзе «Змены-БАТЭ».
Remove ads
Пасля завяршэння кар’еры
З 1998 па 2004 года працаваў у БАТЭ адміністратарам, пазней начальнікам каманды. У 2005 годзе перайшоў на працу ў МТЗ-РІПА, дзе сумяшчаў пасады намесніка дырэктара клуба і начальніка каманды. У студзені 2009 года стаў спартыўным дырэктарам БАТЭ[1], працаваў на гэтай пасадзе да сакавіка 2012 года[2]. Пазней быў спартыўным дырэктарам у мінскім «Тарпеда».
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads