Аляксандр Крыштоф Нарушэвіч
(1616—1668) падканцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Крыштоф Нарушэвіч (? — 21 чэрвеня 1668) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (1654—1658), падканцлер літоўскі (1658—1668).
Remove ads
Біяграфія
З 1631 вучыўся ва ўніверсітэце ў Інгальштаце, з 1632 — у Падуі, у 1633 — у Балонні.
Цесна звязаны з дваром караля Яна Казіміра. У 1651—1653 у складзе дэлегацыі на мірных перагаворах са Швецыяй. Староста лідскі (з 1646), любашанскі, мядзельскі, пянянскі, шарашоўскі. Пасол на соймы 1647, 1648, 1654, 1655 гадоў. У 1654 годзе стаў вялікім пісарам літоўскім, а ў 1658 перайшоў на ўрад падканцлера. У 1656 годзе быў адміністратарам скарбу Вялікага княства Літоўскага.
Удзельнічаў у мірных перамовах з Масквой у 1659—1663 гадах.
Remove ads
Сям’я
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч». Сын Крыштофа, вялікага падскарбія літоўскага, і яго жонкі Альжбеты Шымковіч, брат Станіслава і Яна.
Ажаніўся з Тэадорай, дачкой вялікага гетмана Паўла Яна Сапегі.
Пакінуў дачок:
- Марыяну Тэклю, якая выйшла спачатку за абознага вялікага літоўскага Ежы Караля Хадкевіча, а потым за жамойцкага старосту Пятра Міхала Паца;
- Кацярыну, якая была замужам за абозным літоўскім Янам Казімірам Валовічам.
Remove ads
Зноскі
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 164.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads