Аляксандр Мікалаевіч Іпацьеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Іпацьеў[1] (руск.: Александр Николаевич Ипатьев; 17 (30) чэрвеня 1911, Растоў-на-Доне — 8 жніўня 1969, Горкі)[2] — вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін, доктар сельскагаспадарчых навук (1959), прафесар (1960), Акадэміі навук БССР (1969).

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Іпацьеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

А. М. Іпацьеў нарадзіўся ў горадзе Растоў-на-Доне. У 1926 годзе скончыў сярэднюю школу ў Маскве. У 1930 годзе скончыў садова-агародны тэхнікум імя К. А. Ціміразева і быў накіраваны ў Сярэднюю Азію. Там працаваў агратэхнікам у саўгасе, інструктарам Туркменскай селекцыйнай станцыі ў Ташкенце. У 1930 годзе паступіў на факультэт вінаградарства Сярэднеазіяцкага сельскагаспадарчага інстытута, але па сямейным абставінам перавёўся ў Маскву. У 1931—1932 гг. працаваў лабарантам на Цэнтральнай катрольна-насеннай станцыі і адначасова завочна вучыўся ў Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева, якую скончыў у 1934 годзе. У 1933 г. на пасадзе навуковага супрацоўніка кафедры селекцыі акадэміі, у 1934—1936 гг. — асістэнт. У 1936 годзе А. М. Іпацьеў накіраваны ў Омск, дзе займае пасаду выконваючага абавязкі загадчыка кафедрай пладовых і агароднінных культур Омскага сельскагаспадарчага інстытута. Адначасова намеснік дэкана, дырэктар плодаагародніннай вучэбна-доследнай станцыі, загадчык аддзелам зернебабовых культур Сібірскага інстытута збожжавай гаспадаркі. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1945 па 1948 год А. М. Іпацьеў у Мічурынску, загадчык кафедрай агародніцтва плодаагародніннага інстытута імя І. У. Мічурына. У 1948 годзе накіраваны ў горад Горкі, у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, дзе да 1961 года ўзначальвае кафедру пладаводства і агародніцтва. У 1960 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1961 года А. М. Іпацьеў на пасадзе загадчыка аддзелам радыяцыйнай генетыкі Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР, з 1962 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце — прафесар кафедры генетыкі і дарвінізму, з 1965 г. — загадчык кафедрай сістэматыкі раслін. З 1966 года А. М. Іпацьеў зноў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на пасадзе загадчыка кафедрай. У 1969 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР.

Памёр А. М. Іпацьеў 8 жніўня 1969 г. у Горках[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

А. М. Іпацьеву належаць навуковыя працы селекцыі, насенняводстве пладова-агароднінных культур, дыферэнцыяльнай сістэматыцы раслін. Правёў даследаванні па сусветным рэсурсам агароднінных культур па методыцы, распрацаванай М. І. Вавілавым, абследаванне пладаводства ў БССР. Праводзіў практычную работу па вывядзенні новых сартоў таматаў.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў. Сярод апублікаванага:

  • Частная селекция овощных культур. — Мн., 1965;
  • Овощные растения Земного шара. — Мн,: Вышэйшая школа, 1966;
  • Дифференциальной систематикой и дифференциальной географией растений. — Мн,: Вышэйшая школа, 1971;
  • Помология БССР. Аталас плодов яблони. — Мн., 1972 (у сааўтарстве).
Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны двума медалямі ВДНГ СССР, медалём у гонар 100-годдзя І. У. Мічурына, шэрагам грамат і дыпломаў[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads