Аляксандр Мікалаевіч Сак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Сак (14 жніўня 1890, в. Сёгда, Навагрудскі павет — 26 жніўня 1937(?), НКУС, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, каталіцкі святар. Першы муж пісьменніцы Я. Бяганскай.

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Сак, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна-каваля. Напачатку вучыўся народным. а потым у гарадскім вучылішчы ў Навагрудку, потым паступіў у Пінскае рэальнае вучылішча, у якім правучыўся 3,5 гады. У 1907 быў арыштаваны і выключаны з вучылішча па падазрэнні ў рэвалюцыйнай дзейнасці. Праз 2 гады быў выпушчаны на волю з-за не адсутнасці доказаў у следства. З 1911 года вучыўся ў Пецярбургу ў Інстытуце лясной гаспадаркі. У 1913 пасля трэцяга курса спыніў вучобу і паступіў у Магілёўскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю ў Пецярбургу, якую скончыў у 1917[1].

Пасвячоны ў святара ў 1917 годзе. Душпастырскую дзейнасць распачаў у Магілёўскай губерні (мясцовасці Фашчоўка, каля в. Мікуліна, у Аршанскім павеце).

Удзельнік з’езда беларускіх каталіцкіх святароў у Мінску (24—25.5.1917), член саюза ксяндзоў-беларусаў.

З 19.12.1918 жыў у мястэчку Сянно. У 1919—1921 пробашч у Свяцілавіцкім касцёле і адміністратар у Шклове. Духоўныя ўлады Магілёўскай архідыяцэзіі ў 1922 і 1924 мелі намер накіраваць А. Сака для службы ў Петраград, але ён папрасіў пакінуць яго ў Беларусі. Служыў святаром на Міншчыне і Мазыршчыне, у Койданаве і Хойніках.

Прыхільнік беларусізацыі рэлігійнага жыцця беларусаў — каталікоў, шырока выкарыстоўваў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасці.

З вясны 1924 жыў у Мінску, дзе часта гасцяваў у Янкі Купалы. Да гэтага перыяду адносяцца многія лірычныя вершы, паэмы і вершаваныя драматургічныя творы.

Пераследаваўся савецкімі ўладамі. 17.12.1929 змушаны быў публічна адмовіцца ад святарскага сану.

Працаваў стыль-рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве.

24.7.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны на 5 гадоў працоўна-папраўчых лагераў, да 1934 адбываў тэрмін на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Зноў арыштаваны 25.8.1937. Расстраляны.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads