Аляксандр Пятровіч Удодаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Пятровіч Удодаў (нар. 19 снежня 1952, Гродна, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 19 снежня 1952 года ў г. Гродне.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — механік.
Прайшоў працоўны шлях ад брыгадзіра лакаматыўнага дэпо да начальніка РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Выбіраўся ў склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дачку і сына.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads