Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 28 чэрвеня 1967, Казань, РСФСР) — беларускі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (2021).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1967 года ў Казані ў сям’і вайскоўца. Школу скончыў у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае вучылішча, у 1998 годзе — Ваенную акадэмію Беларусі, у 2008 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба Расіі.
Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2003 годзе служыў камандзірам 361-й базы аховы і абслугоўвання Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[1]. У 2005—2006 служыў у Генштабе ў Мінску.
У 2008—2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010—2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012—2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015—2018 — камандзір войск Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018—2020 гадах — першы намеснік начальніка Генштаба.
20 студзеня 2020 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2].
26 студзеня 2021 года прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].
24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4]. 25 лютага ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[5]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Японіі і Украіны[6].
Remove ads
Сям’я
- Брат — Дзмітрый, на пачатку 1990-х гадоў як супрацоўнік Федэральнай службы контрразведкі Расіі ўдзельнічаў у расійска-чачэнскай вайне на баку чачэнскай апазіцыі Джахару Дудаеву. Трапіў у палон да дудаеўцаў, вызвалены ў снежні 1994 года. Станам на 2024 год — ваенны камісар Віцебскай вобласці, з 2025 года — ваенны камісар Мінскай вобласці.[7]
Узнагароды
- юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»;
- медаль «За бездакорную службу» III ступені (2003)[1];
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2010)[8];
- медаль «За бездакорную службу» II ступені (2016)[9];
- медаль «За бездакорную службу» I ступені;
- юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»;
- медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»;
- юбілейны медаль «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане».
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads