Аляксандр Сцяпанавіч Галавачоў
беларускі навуковец-эканаміст, выкладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Сцяпа́навіч Галавачо́ў (нар. 15 чэрвеня 1935, в. Недайка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі навуковец-эканаміст, педагог. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1990). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт (1963). З 1953 года працаваў у сістэме лясной гаспадаркі Беларусі. З 1968 года ў Беларускім эканамічным універсітэце (у 1988—1991 гг. загадчык кафедры). У 1978—1980 гг. і 1983—1985 гг. дарадца-кансультант пра Міністэрстве вышэйшай адукацыі Кубы. З 1991 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (загадчык кафедры, у 1993—1999 гг. прарэктар). З 2003 года ў Мінскім інстытуце кіравання (Мінскі інавацыйны ўніверсітэт).
Аўтар навуковых прац па праблемах адукацыі ў Беларусі, прадукцыйнасці працы, развіцця банкаўскай справы і грашова-крэдытнай палітыкі, сацыяльнай арыентацыі эканамічнай сістэмы, прыватызацыі, рыначнай эканомікі. Аўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў для ВНУ.
Remove ads
Літаратура
- Галавачоў Аляксандр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). С. 367
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads