Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў (12 верасня 1936, Слуцк — 23 ліпеня 2003) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; член-карэспандэнт з 1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1976), прафесар (1981). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999). Сын Сяргея Фёдаравіча Рубанава.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). У 1958—1978 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер лабараторыі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. З 1978 года загадчык лабараторыі аптычнай галаграфіі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1996 года старшыня савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследаванні ў галіне оптыкі і лазернай фізікі. Распрацаваў фізічныя асновы дынамічнай галаграфіі і оптыкі фазавага спалучэння. Выявіў новую з’яву — зварот хвалевага фронту святла пры чатыроххвалевым узаемадзеянні. Распрацаваў эфектыўныя метады пераўтварэння прасторавай структуры лазерных пучкоў, апрацоўкі аптычнай інфармацыі, вызначэння уласцівасцяў рэчывы, ўзбуджэння гіпергуку. Даследаваў оптаэлектронныя дыфракцыйныя структуры для кіравання параметрамі светлавых пучкоў. Распрацаваў метады разліку цеплавога рэжыму і тэрмааптычных скажэнняў актыўных элементаў, метады кіравання часовымі і палярызацыйныя характарыстыкамі генерацыі. Разлічыў інфрачырвонае свячэнне паветра пры ўваходжанні галаўных частак ракет у шчыльныя слаі атмасферы.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года за распрацоўку метадаў разліку энергетычных і часавых характарыстык цвёрдацельных аптычных квантавых генератараў.
- Дзяржаўная прэмія СССР 1982 года за цыкл работ «Фізічныя асновы дынамічнай галаграфіі і новыя метады пераўтварэння прасторавай структуры светлавых пучкоў».
Навуковыя працы
- Методы расчета оптических квантовых генераторов. — Мн., 1968 (у сааўтарстве).
- Тепловой режим твердотельных оптических квантовых генераторов. — М., 1973 (разам Б. Р. Беластоцкім).
- Некоторые вопросы динамической голографии // Проблемы современной оптики и спектроскопии. — Мн., 1980.
- Dynamic holograms and phase conjugation in multilevel resonant media // Optics and Laser Technology. 1996. Vol.28, № 4.
Remove ads
Літаратура
- Рубанов Александр Сергеевич // Национальная академия наук Беларуси: энцикл. справ. (руск.) / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск.: Беларуская навука, 2017. — С. 476. — 599 с.: ил. с. — ISBN 978-985-08-2046-4.
- Рубанаў Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 417. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Remove ads
Спасылкі
- Памяті учёного : РУБАНОВ Александр Сергеевич (руск.) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Рубанаў Аляксандр Сяргеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads