Аляксандр Сяргеевіч Спірын
савецкі і расійскі біяхімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сяргеевіч Спі́рын[5] (руск.: Александр Сергеевич Спирин; (4 верасня 1931 — 30 снежня 2020) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне біяхіміі, доктар біялагічных навук (1962), акадэмік Акадэміі навук СССР (1970, член-карэспандэнт з 1966).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў пасёлку Калінінскі (сучасны горад Каралёў у Маскоўскай вобласці Расіі). У 1954 годзе скончыў біёлага-глебавы факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі імя А. М. Баха Акадэміі навук СССР. У 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Інстытуце біяхіміі з 1958 года малодшым навуковым супрацоўнікам, з 1962 года — загадчыкам лабараторыі. З 1964 года прафесар, у 1973—2012 гадах загадчык кафедры малекулярнай біялогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 арганізаваў і ўзначаліў Інстытут бялку Акадэміі навук СССР у горадзе Пушчына Маскоўскай вобласці. З 2001 саветнік Прэзідыума Расійскай акадэміі навук.
Памёр А. С. Спірын 30 снежня 2020 года. Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве[6].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Разам з А. М. Белазерскім атрымаў першыя сведчанні існавання інфармацыйных (матрычных) РНК і адсутнасці кадзіруючых (матрычных) функцый у рыбасом і рыбосомных РНК. Упершыню даў апісанне асноўных прынцыпаў прасторавай структуры высокопалімерных РНК. Прапанаваў мадэль працы рыбасомы ў працэсе сінтэзу бялку, апісаў рабочы цыкл рыбасомы ў тэрмінах малекулярнай нанамашыны канвеернага тыпу.
Зноскі
- Спирин Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Шалимов С. В. Советско-французские научные связи в области молекулярной биологии и биохимии: интервью с академиком РАН О.И. Лаврик, Soviet-French scientific links in the field of molecular biology and biochemistry: Interview with Academician Olga I. Lavrik // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 3. — С. 136–149. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2021-3-136-149
- Московские могилы (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads