Андрэй Мікалаевіч Белазерскі

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Мікалаевіч Белазе́рскі[4] (руск.: Андрей Николаевич Белозерский; 29 жніўня 1905 — 31 снежня 1972) — вучоны ў галіне біяхіміі раслін, адзін з заснавальнікаў біяхіміі ў СССР, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1946), акадэмік Акадэміі навук СССР (1962), віцэ-прэзідэнт АН СССР (1971—1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Хуткія факты Андрэй Мікалаевіч Белазерскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ташкенце. У 1927 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Сярэднеазіяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і застаўся ў аспірантуры пры кафедры фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта. Адначасова з 1923 года працаваў лабарантам, у 1927—1930 гадах выкладаў на рабфаку ўніверсітэта[5].

У 1930 годзе па запрашэнню А. Р. Кізеля пераехаў у Маскву і пачаў працу ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце асістэнтам на наноў створанай кафедры біяхіміі раслін. З 1932 года дацэнт, з 1943 года прафесар гэтай кафедры. У 1960—1972 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры біяхіміі раслін, у 1963—1970 гадах загадчыка кафедры вірусалогіі, адначасова ў 1965—1972 гадах загадчык міжфакультэцкай лабараторыі малекульярнай біялогіі і біяарганічнай хіміі[6]. Адначасова ў 1937—1940 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мікрабіялогіі Акадэміі навук СССР, у 1943—1946 гадах кансультантам Інстытута малярыі і медыцынскай паразіталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1947—1951 гадах кансультантам Інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі. З 1946 па 1960 год працаваў у Інстытуце біяхіміі імя А. М. Баха Акадэміі навук СССР, у 1960—1970 гадах — старшы навуковы супрацоўнік[5].

Жыў у Маскве. Памёр 31 снежня 1972 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках[5].

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар больш за 200[7] навуковых прац па хіміі і біяхіміі бялкоў, хімічнаму складу і распаўсюджанню нуклеінавых кіслот у розных груп арганізмаў. Адкрыў ДНК у вышэйшых раслін. Вывучаў нуклеатыдны склад ДНК бактэрый, водарасцей, грыбоў, вышэйшых раслін і жывёл. Разам з А. С. Спірыным прадказаў існаванне інфармацыйнай РНК.

Сярод апублікаваных прац:

• О метафосфатно-нуклеиновых комплексах дрожжей и о химической природе волютина. — М., 1955.
• Нуклеопротеиды и нуклеиновые кислоты растений и их биологическое значение — М.: АН СССР, 1959.
• Состав нуклеиновых кислот и систематика. / Изв. АН СССР, сер. биол., 1960, № 1, (разам з А. С. Спірыным).
• Нуклеиновые кислоты и их связь с эволюцией, филогенией и систематикой организмов. — Ташкент, 1969.
• Биохимия нуклеиновых кислот и нуклеопротеидов: Избранные труды. — М., 1976.

У 1963—1972 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Успехи современной биологии». Таксама ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Биохимия», «Цитология», «Вестник АН СССР»[5]. Прымаў удзел у рэдагаванні раздзела «Хімія» 2-а выдання Вялікай медыцынскай энцыклапедыі[7]. Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (ГДР) з 1971 года[5].

Remove ads

Узнагароды

Памяць

У 1991 годзе імем вучонага названы Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічнай біялогіі, створаны на базе створанай ім міжфакультэцай лабараторыі Маскоўскага ўніверсітэта, і на будынку біялагічнага факультэта ў 2005[6] годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5]. У 1995 годзе заснавана прэмія імя А. М. Белазерскага Расійскай акадэміі навук[5].

Зноскі

1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 19 ліпеня 2025.

2. Белозерский Андрей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Národní autority České republiky Праверана 27 ліпеня 2023.

4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads