Аляксандр Уладзіміравіч Паладзін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Уладзіміравіч Пала́дзін (10 верасня 1885, Масква — 6 снежня 1972) — савецкі біяхімік, заснавальнік украінскай навуковай школы біяхімікаў. Акадэмік АН БССР (1933), АН УССР (1929), АН СССР (1942), АМН СССР (1944), доктар біялагічных навук (1926), прафесар (1922). Замежны член Польскай акадэміі навук (1950), ганаровы акадэмік Венгерскай акадэміі навук (1953), Балгарскай АН (1956), Румынскай АН (1957). Герой Сацыялістычнай Працы (1955). Заслужаны дзеяч навукі УССР (1935).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1909). З 1909 выкладаў у ВНУ Санкт-Пецярбурга. У 1916—1923 — прафесар Харкаўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства, адначасова ў 1921—1931 — прафесар, загадчык кафедры Харкаўскага медыцынскага інстытута. У 1925—1970 — дырэктар Украінскага біяхімічнага інстытута (з 1931 — Інстытут біяхіміі АН УССР), адначасова ў 1934—1954 — прафесар, загадчык кафедры Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1934 — неадменны сакратар Прэзідыўма, з 1939 — першы віцэ-прэзідэнт, у 1946—1962 — прэзідэнт Акадэміі навук УССР.
У 1947—1958 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.
Remove ads
Науковая дзейнасць
Навуковыя працы прысвечаны пытанням біяхіміі вітамінаў, абмену рэчываў, параўнальнай біяхіміі нервовай тканкі і галаўнога мозгу пры розных функцыянальных станах. Працы па біяхіміі цяглічнай дзейнасці ляглі ў аснову сучасных уяўленняў функцыянальнай біяхіміі аб працэсах стомы, адпачынку і трэніроўкі цягліц. Сінтэзаваў аналаг вітаміну К — вікасол.
У 1926—1972 — галоўны рэдактар «Украінскага біяхімічнага часопіса».
Remove ads
Асноўныя працы
- Учебник физиологической химии. 1924
- Основы питания. 3-е изд. М., 1927.
- Учебник биологической химии. 1938.
- Химическая природа витаминов. 3-е изд. Киев, 1941.
- Биохимия головного мозга. М., 1955.
- Биохимия нервной системы. Киев, 1958.
- Вопросы биохимии нервной системы. Киев, 1965.
- Белки головного мозга и их обмен. Киев, 1972 (у суаўт.).
- Избранные труды. Киев, 1975.
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1941, 1945), ордэн Чырвонай Зоркі (1944), ордэн Леніна (1944, 1945, 1948, 1955, 1965), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Ленінская прэмія (1929), медалі.
Ушанаванне памяці
У 1973 Інстытуту біяхіміі АН УССР прысвоена імя А. У. Паладзіна. З 1973 НАН Украіны прысуджаецца прэмія імя А. У. Паладзіна за выбітныя навуковыя працы ў галіне біяхіміі і малекулярнай біялогіі.
Літаратура
- Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 218—219.
- Паладзін Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 533. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Палладин Александр Владимирович // Т. 19. Отоми — Пластырь. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 121. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads