Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф
Remove ads

Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф (ням.: Alexander Theodor von Middendorff; 18 жніўня 1815 - 24 студзеня 1894) — заснавальнік мерзлотазнаўства, расійскі падарожнік, географ, батанік і натураліст.

Хуткія факты Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Эстляндской губерні Расійскай імперыі (па іншых дадзеных, у Санкт-Пецярбургу).

Адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Тартускага ўніверсітэта (1832-1837), які скончыў у званні ўрача.

Два гады працаваў у Аўстрыі і Германіі, дзе спецыялізаваўся ў галіне заалогіі, этнаграфіі, антрапалогіі.

У 1839 годзе быў прызначаны ад'юнктам пры кафедры заалогіі ва ўніверсітэце Святога Уладзіміра (Кіеў).

У 1840 годзе Мідэндорф ўдзельнічаў у лапландскай экспедыцыі К. М. Бэра, збіраў матэрыялы па арніталогіі, малакалогіі і геалогіі Лапландыі.

У 1842 годзе Акадэмія навук па рэкамендацыі К. М. Бэра даручыла Мідэндорфу арганізаваць экспедыцыю ў Паўночную і Усходнюю Сібір. У перыяд падрыхтоўкі экспедыцыі Мідэндорф склаў карту Таймыра, выкарыстоўваючы працы С. І. Чалюскіна і X. П. Лапцева.

У перыяд сваёй экспедыцыі ў Паўночную Сібір і на Далёкі Ўсход у 1842-1845 адкрыў плато Путарана, стаў першым даследчыкам паўвострава Таймыр, Паўночна-Сібірскай нізіны, Амурска-Зейскай раўніны, Станавога хрыбта, ніжняй часткі басейна Амура, паўднёвага ўзбярэжжа Ахоцкага мора, Удска-Тугурскага прыпалявання, Шантарскіх астравоў. Справаздача Мідэндорфа аб экспедыцыі была для свайго часу найбольш поўным натуральна-гістарычным апісаннем Сібіры.

У ліку навуковых дасягненняў Аляксандра Мідэндорфа першае этнаграфічнае апісанне шэрагу сібірскіх народаў і першая навуковая характарыстыка клімату Сібіры, вызначэнне паўднёвай мяжы распаўсюджвання шматгадовай («вечнай») мерзлаты, вызначэнне занальнасці расліннасці, фармулёўка т. зв. «Закона Мідэндорфа», які тлумачыць прычыны звілістасці паўночнай мяжы лясоў.

У 1852 годзе Аляксандр Мідэндорф быў абраны ардынарным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук, а ў 1855 годзе - абавязковым сакратаром акадэміі.

У 1867 годзе Мідэндорф суправаджаў у падарожжы па Расіі вялікага князя Аляксея Аляксандравіча, у 1869 - вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча.

У 1870 годзе, суправаджаючы Аляксея Аляксандравіча ў падарожжы па Белым моры і на Новую Зямлю, зрабіў важныя назіранні адносна Гальфстрыму на ўсход ад Нардкапа, адкрыў Нардкапскае цячэнне ў Баранцавым моры.

У 1870 годзе даследаваў Барабінскі стэп, у 1878-м - Ферганскую даліну.

Remove ads

Зноскі

1. Alexander Theodor Middendorf // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119211963 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads