Аляксандр Аляксандравіч Шагойка
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Шагойка (нар. 27 ліпеня 1980, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Энергетык-БДУ».
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў Мінску, потым гуляў у Бабруйску і Гомелі, правёў два сезона на Украіне.
З 2010 года выступаў за бабруйскую «Белшыну», з 2011 года з’яўляўся яе капітанам. У камандзе звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Белшынай» на два гады[4]. Выдатна правёў сезон 2015, у якім адгуляў ад пачатку да канца ўсе матчы чэмпіянату, дапамог «Белшыне» заняць высокае чацвёртае месца, а сам з 8 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату.
У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Шагойкам[5]. 4 лютага было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў «Іслач»[6]. У складзе «Іслачы» стаў асноўным апорным паўабаронцам, па выніках сезона быў прызнаны найлепшым іграком каманды[7].
У студзені 2017 года цікавасць да Шагойкі праяўляў «Слуцк», аднак абаронца падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[8]. У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы, спачатку ў якасці апорнага паўабаронцы, пазней стаў гуляць у абароне. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з клубам яшчэ на год[9]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, а са жніўня часцей стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[10].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Правёў чатыры гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Трэнерская кар’ера
У лютым 2020 года завяршыў кар’еру і стаў трэнерам у юнацкай (U-14) зборнай Беларусі[11]. Пазней узначальваў таксама каманду 2005 года нарадэжння ў Акадэміі АБФФ.
У ліпені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Іслачы»[12], дзе працаваў да снежня 2022 года[13].
У студзені 2023 года стаў трэнерам у дзяржынскім «Арсенале». У ліпені 2023 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў клуб[14]. У кастрычніку 2023 года пачаў працаваць у «Энергетыку-БДУ»[15]. У студзені 2024 года разглядаўся як кандыдат на пасаду галоўнага трэнера «Смаргоні»[16], аднак не дамовіўся з клубам[17] і вярнуўся ў «Энергетык-БДУ».
У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[18].
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 2001, 2003
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1999, 2001
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2003, 2006, 2007, 2013, 2015
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads