Аляксандр Яўгенавіч Міронаў

беларускі пісьменнік, журналіст, палярнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Яўгенавіч Міронаў (23 лістапада 1910, Орша — 15 снежня 1992) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры БССР (1978).

Хуткія факты Аляксандр Яўгенавіч Міронаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў 1929 годзе. У 1930 годзе — рэпарцёр газеты «Звязда». У тым самым годзе выехаў у Архангельск, працаваў журналістам, матросам. Удзельнік чалюскінскай эпапеі 1933—1934 гадоў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў на Паўночным флоце. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе вярнуўся ў Мінск.

У 1946-47 гадах — уласны карэспандэнт газеты «Звязда», у 1947—1950 гадах — адказны сакратар рэдакцыі альманаха «Советская Отчизна», начальнік сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1939 года. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978). Пісаў на рускай мове. З літаратурна-мастацкімі творамі ў друку пачаў выступаць у 1930 годзе. Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў «Морские будни» (1932), «Поход „Челюскина“» (1935), «Большое сердце» (1939), «Крепость во льдах» (1944), раманы «Корабли выходят в океан» (1957), «Только море вокруг» (1962), «Ледовая одиссея. Записки челюскинца» (1966), «Не поле перейти» (1975) і іншыя.

Thumb
Мемарыяльная дошка ў Кактэбэлі
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads