Аляксандр Яўхімавіч Мангейм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Яўхімавіч Мангейм (1892, Мінск — 4 сакавіка 1959) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Хуткія факты Аляксандр Яўхімавіч Мангейм, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў класічную гімназію ў Мінску, Парыжскі медыцынскі інстытут[1] (1914), быў ардынатарам адной з парыжскіх клінік.

У 1915 здаў дзяржаўныя іспыты на званне ўрача ў Дэрпцкім універсітэце. У часы вайны працаваў хірургам у расійскім войску.

У 1919—1921 — хірург Ігуменскай раённай бальніцы. З 1921 г. на медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 — Мінскі медыцынскі інстытут); ардынатар (1921—1924), асістэнт, пасля дацэнт хірургічнай клінікі пры ўніверсітэце (1924—1930), з 1934 — загадчык кафедры прапедэўтычнай[ru] хірургіі.

У 1941—1945 гг. — на кафедры шпітальнай хірургіі Сталінабадскага медыцынскага інстытута[ru] (у 1943—1945 — загадчык[2]). У 1945—1955 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Чарнавецкага медыцынскага інстытута[3].

Remove ads

Працы

Навуковыя працы па пытаннях хірургіі дзіцячага ўзросту, гнойнай хірургіі і траўматалогіі.

  • «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1929, эксперыментальнае даследаванне)
  • «Дзіцячая хірургія» (1933, падручнік)
  • «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1934, доктарская дысертацыя)
  • «Патагенез, клініка і лячэнне ляктацыйнага мастыту» (1936, манаграфія)
Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1935).

Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР (1945).

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.

Ушанаванне памяці

У Чарнаўцах на доме, дзе жыў Аляксандр Мангейм, усталяваная памятная дошка.

Зноскі

  1. Кафедра хирургических болезней №2 (руск.). ТГМУ имени Абуали ибни Сино (23 кастрычніка 2012). Праверана 12 чэрвеня 2018.
  2. Погляд у історію кафедри (укр.)(недаступная спасылка). Історія кафедри. Кафедра хірургії №2 БДМУ. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 12 чэрвеня 2018.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads