Аляксандр Яўхімавіч Мангейм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Яўхімавіч Мангейм (1892, Мінск — 4 сакавіка 1959) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў класічную гімназію ў Мінску, Парыжскі медыцынскі інстытут[1] (1914), быў ардынатарам адной з парыжскіх клінік.
У 1915 здаў дзяржаўныя іспыты на званне ўрача ў Дэрпцкім універсітэце. У часы вайны працаваў хірургам у расійскім войску.
У 1919—1921 — хірург Ігуменскай раённай бальніцы. З 1921 г. на медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 — Мінскі медыцынскі інстытут); ардынатар (1921—1924), асістэнт, пасля дацэнт хірургічнай клінікі пры ўніверсітэце (1924—1930), з 1934 — загадчык кафедры прапедэўтычнай хірургіі.
У 1941—1945 гг. — на кафедры шпітальнай хірургіі Сталінабадскага медыцынскага інстытута (у 1943—1945 — загадчык[2]). У 1945—1955 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Чарнавецкага медыцынскага інстытута[3].
Remove ads
Працы
Навуковыя працы па пытаннях хірургіі дзіцячага ўзросту, гнойнай хірургіі і траўматалогіі.
- «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1929, эксперыментальнае даследаванне)
- «Дзіцячая хірургія» (1933, падручнік)
- «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1934, доктарская дысертацыя)
- «Патагенез, клініка і лячэнне ляктацыйнага мастыту» (1936, манаграфія)
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
Доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1935).
Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР (1945).
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.
Ушанаванне памяці
У Чарнаўцах на доме, дзе жыў Аляксандр Мангейм, усталяваная памятная дошка.
Зноскі
- Хадайніцтва праўлення БДУ аб прадастаўленні замежных камандзіровак прафесарам і выкладчыкам. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (22 лютага 1927). Праверана 12 чэрвеня 2018.
- Кафедра хирургических болезней №2 (руск.). ТГМУ имени Абуали ибни Сино (23 кастрычніка 2012). Праверана 12 чэрвеня 2018.
- Погляд у історію кафедри (укр.)(недаступная спасылка). Історія кафедри. Кафедра хірургії №2 БДМУ. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 12 чэрвеня 2018.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads