Аляксей Іванавіч Скварчэўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Іванавіч Скварчэўскі (нар. 27 лютага 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2017 года пачаў выступаць у Другой лізе за клуб «Ашмяны-БДУФК», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У 2020 годзе гуляў за ашмянскую каманду ў Першай лізе, аднак значную частку сезона прапусціў з-за траўмы.
З пачатку 2021 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[1]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе бабруйчан, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену. Дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0). У далейшым толькі зрэдка выхадзіў на замену, і ў чэрвені 2022 года пакінуў бабруйскі клуб.
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads