Юрый Аляксеевіч Ягораў

архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Аляксеевіч Ягораў (10 (23) мая 1911, г. Ніжні Ноўгарад — 8 чэрвеня 1963) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1940). Доктар мастацтвазнаўства (1951), прафесар (1952). Заснавальнік беларускай горадабудаўнічай навукі.

Хуткія факты Юрый Аляксеевіч Ягораў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1935 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў загадчыкам кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва, Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1]. У 19441948[2] начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры, галоўным архітэктарам Мінска. У 19491954 загадчык архітэктурна-будаўнічага сектара АН БССР, адначасова ў 19481954 гадах выкладчык БПІ[2], загадчык кафедры архітэктуры[1].

3 1954 года выкладчык інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва Массавета[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года[1].

Remove ads

Творчасць

Адзін з удзельнікаў распрацоўкі праектаў планіроўкі і забудовы цэнтра і Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) Мінска (19441948), праектаў забудовы Цэнтральнай плошчы і вул. Савецкай. Аўтар капітальных прац па горадабудаўніцтве, у т.л. кніг: «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Масква, 1954), «Ансамбль у горадабудаўніцтве СССР» (Масква, 1961)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі[1].

Творы

  • Градостроительство Белоруссии. М., 1954;
  • Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўтарстве);
  • Ансамбль в градостроительстве СССР: Очерки. М., 1961.

Зноскі

  1. Егоров Юрий Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Ягораў Юрый Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads