Аляксей Аляксеевіч Паўлючук
беларускі скульптар, жывапісец і графік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Аляксеевіч Паўлючу́к (нар. 5 жніўня 1968, Віцебск, БССР) — беларускі скульптар, жывапісец і графік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 жніўня 1968 года ў Віцебску[1] ў сям’і скульптара Аляксея Паўлючука і мастачкі Тамары Паўлючук[2]. З 1976 года жыве і працуе ў Брэсце[3]. У 1989 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава[1]. З 1989 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх, абласных і міжнародных выстаўках і пленэрах[2].
Член Саюза мастакоў Беларусі з 2005 года[2].
Творчасць
Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры[1], а таксама ў станковым жывапісе і графіцы[3]. Асноўныя матэрыялы — бронза, камень, дрэва[1].
Сярод твораў: кампазіцыя «Зліццё дзвюх рэк», помнік спаленым вёскам Пружаншчыны[1] і скульптурная кампазіцыя «Муха і Вец»[4] ў Пружанах, бюст П. Сухога, кампазіцыя «Цягнік» ў Лунінцы, помнік у гонар 1000-годдзя заснавання Брэста[1], эмблема «Музы» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы[2], скульптурныя партрэты пагранічнікаў мемарыялу «Вартавым гранiц»[4], барэльефны партрэт В. Кублашвілі[4], мемарыяльная дошка Ядвізе Чарняўскай (2014) у Брэсце [5], скульптура «Пінчук» ў Пінску (2017)[6], помнік Пятру Алейнікаву ў Шклове (2017)[7], помнік Георгію Каніскаму ў Магілёве (2022)[8], помнік Апалону Крывашэіну ў Шклове (2022)[9], рэльефы[1].
З работ у стылі станковай скульптуры можна адзначыць: «Адыходзячая восень» (мармур); «Холад» (мармур); «Народжанне дзевы» (дрэва); «Пах бэзу» (дрэва); «Скрыпка» (бронза); «Гітара» (бронза); «Дуэт» (бронза); «Музычная фантазія» з серыі «Сола да скрыпкі» (бронза); серыя рэльефаў у гатэлі «Эверэст» у Вэнграве (Польшча), прысвечаная Яну Твардоўскаму[4].
Асноўныя творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі і ЗША[3].
Remove ads
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Бураціі (2003)[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads