Аляксей Анатольевіч Міхалевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь (Аляксей) Анатольевіч Міхалевіч (нар. 15 траўня 1975 г., Мінск, Беларуская ССР) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе,палітвязень Беларусі, вязень сумлення, адвакат Чэшскай палаты адвакатаў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (тады — Акадэміі навук БССР). Вучыўся ў матэматычнай школе № 19 г. Мінска, Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «палітолаг-юрыст». Падчас вучобы ва універсітэце ўзначальваў Задзіночанне беларускіх студэнтаў — грамадскую арганізацыю, якая абараняе правы навучэнцаў беларускіх ВНУ. Стажыраваўся ў Варшаўскім (Польшча) і Оксфардскім (Англія) універсітэтах.
У 1997 годзе, па сканчэнні універсітэта, стварыў і ўзначаліў арганізацыю, якая займалася маладзёжнымі абменамі і турызмам і дзякуючы якой больш за 2000 маладых людзей здолелі наведаць краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.
З 2000 года працаваў намеснікам дырэктара, генеральным дырэктарам СП «Аркадыя», якое спецыялізавалася на турыстычным бізнесе. У сувязі з удзелам кіраўніка прадпрыемства ў парламенцкіх выбарах 2004 года сама кампанія стала аб’ектам шматлікіх праверак і інспекцый. Сёмая праверка прывяла Алеся Міхалевіча да рашэння пакінуць пост генеральнага дырэктара СП «Аркадыя».
З 2005 г. — антыкрызісны ўпраўляючы, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ.
У 2007—2008 гг. — юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане.
У 2008—2010 гг. — юрыст Беларускага незалежнага прафсаюза.
З 2010 года — дырэктар Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг.
У маі 2013 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Партыі і палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі» ў Польскай акадэміі навук[1] і быў зацверджаны ў званні доктара паліталогіі.[2]
У верасні 2020 года ўвайшоў у пашыраны склад Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі. У 2023 годзе Міхалевіч ўвайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду.[3]
Remove ads
Палітычная дзейнасць
У 2004—2008 гг. — намеснік старшыні партыі БНФ. Пасля вылучэння на пост старшыні партыі ў 2008 г. і прапановы праграмы па яе рэфармаванні выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва[4].
З 2003 па 2007 гг. — дэпутат Пухавіцкага раённага савета Мінскай вобласці, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў. У той жа час — выдавец газеты «Рэгіён» (г. Мар’іна Горка Мінскай вобласці), ініцыятар шэрагу рашэнняў па пашырэнні паўнамоцтваў органаў мясцовага самакіравання.
24 жніўня 2010 г. узначаліў аб’яднанне «За мадэрнізацыю», пасля перарэгістраванае ў Чэхіі як «Асацыяцыя за мадэрнізацыю».[5]
Прэзідэнцкія выбары 2010 года
27 студзеня 2010 года публічна абвясціў аб пачатку сваёй кампаніі па вылучэнні на пост прэзідэнта Беларусі ў якасці незалежнага кандыдата.
27 мая 2010 года Міхалевіч прадставіў тэзісы сваёй перадвыбарнай праграмы «Беларусь: стратэгія эвалюцыі». Праграма ўключала ў сябе тры асноўных падзелы: эканамічны рост, эфектыўная дзяржава і актыўнае грамадства.[6]
27 верасня 2010 года ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі РБ была зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнні Міхалевіча ў прэзідэнты. Колькасць ініцыятыўнай групы палітыка склала 1795 чалавек.[7]
25 кастрычніка ініцыятыўная група пераадолела рубеж у 100 000 подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.[8] Выніковая колькасць сабраных подпісаў склала 120 531, з якіх ЦВК было прынята 111 399.[9]
18 лістапада Міхалевіч быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.[10] Згодна з выніковымі звесткамі ЦВК, Міхалевіч атрымаў падтрымку 1,02 % усіх выбаршчыкаў, што амаль у два разы меншая за колькасць людзей, якія падпісаліся ў падтрымку яго вылучэння.[11]
Афіцыйныя вынікі галасавання не былі прызнаныя назіральнікамі АБСЕ[12], Еўрапейскім саюзам[13],ЗША[14], а таксама выклікалі крытыку з боку ААН[15].
Праз некалькі дзён пасля выбараў, у эфіры Першага канала расійскага тэлебачання быў паказаны ролік, зроблены схаванай камерай на 48 выбарчым участку Мінска. У роліку член выбарчай камісіі некалькі разоў удакладняе ў калегаў, куды класці бюлетэнь з голасам за Міхалевіча, пры тым, што паводле афіцыйных дадзеных, на гэтым участку за яго ніхто не прагаласаваў.[16]
Remove ads
Храналогія пераследу
Затрыманы 19 снежня 2010 г.у Мінску за ўдзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. Змешчаны у СІЗА КДБ. Правёў у следчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся па крымінальнай справе «арганізацыя масавых беспарадкаў» артыкул 293 КК РБ.[17]
11 студзеня 2011 года Amnesty International прызнала Міхалевіча вязнем сумлення.[18]
Пасля вызвалення з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе Міхалевіч правёў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызвалення стала дадзенае пад катаваннямі згода на наступнае супрацоўніцтва са спецслужбамі[19].У ходзе выступлення, Міхалевіч заявіў пра разрыў гэтай дамовы і пра намер праінфармаваць Камітэт супраць катаванняў ААН пра абставіны свайго затрымання і знаходжання ў следчым ізалятары КДБ.[20]
У сакавіку 2011 года Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. 23 сакавіка 2011 года Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.[21] У адказ беларуская пракуратура абвясціла Міхалевіча ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, які цэнтральны офіс арганізацыі ў выніку адмовіўся выконваць як палітычна матываваны.[22]
У эміграцыі Міхалевіч заняўся акадэмічнай дзейнасцю і інфармаваннем міжнароднай супольнасці аб становішчы палітвязняў у Беларусі. Вядома, што ён выступіў з лекцыямі па палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ў шэрагу паўночнаамерыканскіх і заходнееўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў, у прыватнасці, у універсітэтах Таронта, Нью-Ёрка, Манрэаля, Маастрыхта, Прагі і іншых гарадоў.[23][24]
У кастрычніку 2014 года Міхалевіч звярнуўся з просьбай аднавіць яго сяброўства ў партыі БНФ у адмысловым лісьце да дэлегатаў партыйнага з’езду. Нягледзячы на супраціў старшыні партыі Аляксея Янукевіча, з’езд большасцю галасоў прагаласаваў за задавальненне дадзенага запыту.[25]
Вяртанне ў Беларусь
8.09.2015 вярнуўся ў Беларусь з вымушанай эміграцыі[26].Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь, нягледзячы на свой статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках, выехаўшы ў Мінск на прамым цягніку з Вільні. У ходзе праходжання пашпартнага кантролю на станцыі Гудагай Міхалевіч быў затрыманы беларускімі памежнікамі як асоба, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку, аднак праз некалькі гадзін быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе з абавязацельствам з’явіцца на допыт у Следчы камітэт.[27] Каментуючы прычыны вяртання з палітычнай эміграцыі, Міхалевіч паведаміў пра сваё жаданне уз’яднацца з сям’ёй і нагадаў, што даўно абяцаў вярнуцца ў Беларусь пры ўмове вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.[28]
Па прыбыцці ў Мінск Міхалевіч падаў хадайніцтва аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, у чым яму было адмоўлена. Такім чынам, ён застаецца адзіным абвінавачаным па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў у ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.[29]
Remove ads
Асабістае
Алесь Міхалевіч з юнацтва захапляецца рок-музыкай (The Beatles, The Doors, Deep Purple; «ДДТ»; «Н. Р. М.», «Крама», «Нейра Дзюбель») і гістарычнай літаратурай. Гуляе ў сквош і настольны тэніс. Акрамя родных беларускай і рускай, таксама вольна ведае польскую і англійскую мовы, вывучае нямецкую.
Радавы запасу УС РБ (не праходзіў тэрміновую службу па прычыне блізарукасці сярэдняй ступені).
Быў жанаты (з 26 жніўня 1999 года па 4 лістапада 2022 года[30]), бацька дзвюх дочак. Былая жонка — Мілана, настаўніца англійскай мовы. Дочкі — Леся (нар. 2000) і Алёна (нар. 2009).
Remove ads
Зноскі
- http://www.profi-forex.by/news/entry5000019256.html Архівавана 15 лютага 2015. На какую тему писал Алесь Михалевич докторскую диссертацию?
- http://naviny.by/rubrics/society/2013/05/11/ic_news_116_416493 Архівавана 2 мая 2016. Алесь Михалевич защитил докторскую в Польше
- http://belapan.com/archive/2010/08/24/406235/ Архівавана 6 красавіка 2016. Претендент на пост президента Беларуси Алесь Михалевич возглавил союз «За модернизацию»
- https://news.tut.by/politics/171533.html Архівавана 9 сакавіка 2016. Михалевич представил тезисы предвыборной программы
- https://news.tut.by/politics/201382.html Архівавана 4 сакавіка 2016. Алесь Михалевич собрал 100 тысяч подписей
- http://belapan.com/archive/2010/11/18/427536/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Кандидатами в президенты Беларуси зарегистрированы 10 человек
- http://www.interfax.by/news/belarus/1083122(недаступная+спасылка) ЦИК Беларуси зарегистрировал А.Михалевича кандидатом в президенты
- http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-PRB-sved21.pdf Архівавана 3 мая 2016. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам Президента Республики Беларусь 19 декабря 2010 года
- http://naviny.by/rubrics/politic/2010/12/21/ic_news_112_357776 США не признали итоги выборов в Беларуси и требуют освобождения задержанных
- http://bdg.by/news/politics/13452.html Архівавана 7 красавіка 2013. ООН настаивает на освобождении политзаключенных
- http://naviny.by/rubrics/society/2011/01/06/ic_news_116_358792 Число обвиняемых в массовых беспорядках 19 декабря выросло до 25 человек
- БЕЛАРУСЬ ПРИЗЫВАЮТ ОСВОБОДИТЬ УЗНИКОВ СОВЕСТИ, ЗАДЕРЖАННЫХ В СВЯЗИ С ПРОТЕСТАМИ ПОСЛЕ ВЫБОРОВ (руск.)(недаступная спасылка). Amnesty International (11 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2021.
- http://www.belmarket.by/ales-mihalevich-poluchil-politicheskoe-ubezhishche-v-chehii Алесь Михалевич получил политическое убежище в Чехии
- https://telegraf.by/2012/07/mihalevicha-isklyuchili-iz-centralnoi-bazi-interpola Михалевича исключили из центральной базы Интерпола
- https://news.tut.by/politics/419202.html Архівавана 16 кастрычніка 2014. Экс-кандидата в президенты Алеся Михалевича восстановили в Партии БНФ
- http://www.bbc.com/russian/international/2015/09/150908_belarus_opposition_mikhalevich_return Экс-кандидат в президенты Белоруссии вернулся домой в статусе обвиняемого
- http://www.newsru.com/world/08sep2015/ales.html В Белоруссии задержали бывшего кандидата в президенты при попытке вернуться на родину
- http://belsat.eu/ru/news/ugolovnoe-delo-protiv-alesya-mihalevicha-priostanovili/ Уголовное дело против Алеся Михалевича приостановили
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads