15 мая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
15 мая (15 траўня) — сто трыццаць пяты (сто трыццаць шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі

- 908: Трохгадовы Канстанцін VII Парфірародны быў абвешчаны суправіцелем свайго бацькі, візантыйскага імператара Льва VI.
 - 1730: Кароль Вялікабрытаніі Георг II прызначыў Роберта Уолпала, лідара партыі вігаў, першым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
 - 1811: Парагвай абвясціў незалежнасць ад Іспаніі.
 - 1905: Заснаваны горад Лас-Вегас.
 - 1905: У газеце «Северно-Западный край» упершыню надрукаваны верш Я. Купалы — «Мужык».
 - 1918: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб «Пагоня» як дзяржаўны.
 - 1919: Скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы ў Мінску.
 - 1920: Скліканы Устаноўчы сейм Літвы.
 - 1926: Пасля здзейсненага перавароту Юзаф Пілсудскі стаў на чале Польшчы.
 - 1948: Пачалася першая араба-ізраільская вайна, пачатая арабскімі краінамі на наступны дзень па абвяшчэнні Ізраілем незалежнасці.
 - 1971: У Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.
 - 1992: У Ташкенце падпісаны Дагавор аб калектыўнай бяспецы краін СНД.
 - 2018: Адкрыццё Крымскага моста праз Керчанскі праліў.
 - 2021: Модуль кітайскага касмічнага зонда «Цяньвэнь-1» высадзіўся на Марсе.
 
Remove ads
Нарадзіліся

- 1628: Карла Чыньяні, італьянскі жывапісец
 - 1633: Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан, французскі маршал
 - 1845: Іван Чэрскі, беларускі геолаг, географ, даследчык Сібіры (пам. 25.6.1892)
 - 1855: Леапольд фон Калькройт, нямецкі жывапісец
 - 1859: П’ер Кюры, французскі навуковец-фізік, адзін з першых даследчыкаў радыёактыўнасці (пам. 19.4.1906)
 - 1890: Кэтрын Эн Портэр, амерыканскі пісьменніца
 - 1891: Міхаіл Булгакаў, пісьменнік (пам. 10.3.1940)
 - 1912: Анатоль Іверс, беларускі паэт (пам. 26.10.1999)
 - 1916: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца (пам. 12.12.2008)
 - 1916: Фаіна Вахрава, першая лэдзі Тайваня (15.12.2004)
 - 1919: Юджынія Чарлз, прэм'ер-міністр Дамінікі
 - 1920: Мішэль Адзіяр, французскі рэжысёр, сцэнарыст
 - 1925: Мэры Фрэнсіс Лаян, брытанскі генетык
 - 1926: Пітэр Шэфер, брытанскі драматург
 - 1930: Джаспер Джонс, амерыканскі мастак
 - 1932: Аркадзь Вольскі, савецкі і расійскі палітык
 - 1936: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец (пам. 5.7.1994)
 - 1941: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец
 - 1954: Наталля Чорнагалова, беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст
 - 1995: Ксенія Сітнік, беларуская спявачка, пераможца дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» 2005
 - 1982: Лаял Абуд, ліванская спявачка
 - 1983: Эма Кары, фінскі дзяржаўны дзеяч
 
Remove ads
Памерлі
- 926: Лі Цуньсюй, заснавальнік і першы імператар Позняй Тан
 - 1634: Хендрык Аверкамп, нідэрландскі жывапісец
 - 1762: Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат (нар. 13.6.1702)
 - 1774: Антон Ульрых Браўншвайгскі, герцаг Браўншвайг-Беверн-Люнебургскі, бацька расійскага імператара Івана VI, генералісімус рускіх войскаў (нар. 28.8.1714)
 - 1931: Леан Петражыцкі, польскі і расійскі правазнаўца, сацыёлаг (нар. 13.4.1867)
 - 1935: Казімір Малевіч, мастак-абстракцыяніст (нар. 23.2.1878)
 - 1955: Фелікс Моар, эстонскі акцёр
 - 1967: Эдвард Хопер, амерыканскі мастак
 - 2012: Карлас Фуэнтэс, мексіканскі пісьменнік
 - 2020: Хуан Хеновес, іспанскі мастак
 
Святкуюць
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads