Аляксей Архіпавіч Лявонаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Архіпавіч Лявонаў[6] (нар. 30 мая 1934, сяло Ліствянка, Цісульскі раён, Заходне-Сібірскі край, РСФСР, СССР — 11 кастрычніка 2019, Масква, Расія) — савецкі касманаўт, першы чалавек, які выйшаў у адкрыты космас.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1957), Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1968).

3 1960 года ў атрадзе касманаўтаў. 18—19 сакавіка 1965 з П. Бяляевым здзейсніў палёт на касмічным караблі «Усход-2» (як 2-і пілот), у час якога ўпершыню ў свеце выйшаў у адкрыты космас (12 мінут); 15—21 ліпеня 1975 з В. Кубасавым — палёт на касмічным караблі «Саюз-19» (як камандзір) па праграме ЭПАС. У космасе правёў 7,02 сутак.
Remove ads
Творчасць
Член Саюза мастакоў Расіі.
Аўтар кнігі «Сонечны вецер» (1977), кнігі-альбома «Жыццё сярод зорак» (1981, з А. Сакаловым).
Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні
- Двойчы Герой Савецкага Саюза (23 сакавіка 1965 года, 22 ліпеня 1975)
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2 сакавіка 2000) — за вялікія заслугі перад дзяржавай у развіцці айчыннай пілатуемы касманаўтыкі Два ордэны Леніна
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені
- Медалі
Замежныя ўзнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы НРБ (НРБ, 1965)
- Ордэн Георгія Дзімітрава
- Ордэн Карла Маркса (ГДР, 1965)
- Медаль А. Бекера
- Герой Працы ДРВ (ДРВ, 1965)
- Ордэн Дзяржаўнага сцяга БНР (ВНР, 1965)
- Ордэн «За адзнаку» I ступені (Сірыя, 1966)
- «Залаты медаль партызана» (Італія, 1967)
Зноскі
- Леонов Алексей Архипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Alexej Archipowitsch Leonow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Напісанне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн.:БелЭн, 1999, С.417.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads